Перайсьці да зьместу

Халестэрын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Халестэрын
Хімічная структура
Хімічная структура
Агульныя
Хімічная формула C₂₇H₄₆O[1]
Фізычныя характарыстыкі
Малярная маса 6,4E−25 кг
Тэрмічныя характарыстыкі
Тэмпэратура плаўленьня 149 °C[2] і 148 °C[2]
Тэмпэратура кіпеньня 200 °C[3]
Клясыфікацыя
Рэгістрацыйны № CAS 57-88-5
PubChem
№ Эўрапейскай супольнасьці 200-353-2
SMILES
InChI
RTECS FZ8400000
ChEBI 16113
ChemSpider
Халестэрын у Вікісховішчы
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа).

Халестэрын (па-старажытнагрэцку: χολή — жоўць і στερεός — цьвёрды; сынонім: халестэрол) — арганічнае злучэньне, прыродны тлусты (ліпафільны) сьпірт, які зьмяшчаецца ў клеткавых мэмбранах ўсіх жывых арганізмаў за выключэньнем бязьядзерных (пракарыёты).

Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў тлушчах і арганічных растваральніках. Каля 80% халестэрыну выпрацоўваецца самім арганізмам (печаньню, кішачнікам, ныркамі, наднырачнікамі, палавымі залозамі), астатнія 20% паступаюць зь ежай. У арганізьме знаходзіцца 80% свабоднага і 20% зьвязанага халестэрыну. Халестэрын забясьпечвае стабільнасьць клеткавых мэмбран у шырокім інтэрвале тэмпэратур.

Халестэрын удзельніче ва ўтварэньні жоўцевых кісьляў, біясынтэзе гармонаў плоцевых залозаў і кары наднырачнікаў, а таксама вітаміну Д. Каля 80 % халестэрыну сынтэзуецца арганізмам з тлушчаў, вугляводаў і амінакісьляў. Рэшта паступае непасрэдна зь ежай жывёльнага паходжаньня. Канцэнтрацыя агульнага халестэрыну ў плязьме крыві зьмяншаецца падчас галаданьня і павышанай функцыі шчытападобнай залозы, паражэньнях нэрвовай сыстэмы і раку, запаленьні лёгкіх і сухотах[4].

Найбольш халестэрыну зьмяшчаюць жывёльныя мазгі і яечны жаўток, тлустае мяса і печань, ныркі і ікра, а таксама цьвёрды сыр. Нізкі ўзровень халестэрыну маюць малако і кефір, марская рыба, нятлустыя гатункі бараніны і ялавічыны, а таксама сасіскі[4].

Лішак халестэрыну спрыяе ўзьнікненьню атэрасклерозу і ішэміі, сэрцавага прыступу і інсульту. Гэта адбываецца за кошт адкладаньня халестэрыну на сьценках аорты і судзінах сэрца, галаўнога мозгу і ног, што вядзе да звужэньня іх прасьвету і пагаршэньня кровазвароту ў гэтых органах. Здаровы ўзровень халестэрыну ў крыві складае 5,2 мілімоль/літар, а рызыкоўны — 5,3—6,5 ммоль/літар. Захворваньне на гіпэрліпідэмію адзначаецца пры халестэрыне 6,6—8 ммоль/л[4].

Папярэджаньне хваробаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры маларухомым ладзе жыцьця і ў сталым веку варта пазьбягаць пераяданьня і выключыць з харчаваньня тлустае мяса і печань, ныркі і мазгі, вэнджаную каўбасу і паштэт, карэйку і масла, марозіва і пірожныя, торты і бісквіт, здобу і шакаляд. Таксама ніжэйшаму ўзроўню халестэрыну спрыяе даданьне ў ежу алею, але не сланечнікавага, індычаціны і кураціны, цяляціны і марской рыбы, сьвежай агародніны і садавіны, аўсяных крупаў і вотруб'я, хлебу з мукі грубага памолу і гарэхаў. Карысна рабіць ранішнюю разьмінку і пешыя прагулкі, а таксама займацца плаваньнем і танцамі. Урэшце варта пазьбягаць тытунепаленьня і злоўжываньня сьпіртовымі напоямі. Для зьніжэньня ўзроўню халестэрыну карысна ўжываць такія віды марской рыбы, як камбала і ласось, пікша і сардына, селядзец і скумбрыя, траска і тунец. Таксама карысьць нясуць абястлушчаныя малочныя вырабы і яечны бялок, рэдкія гароднінныя супы і кукурузна-рысавыя хлябцы, гарох і вараная бульба. Сярод іншага, у харчаваньне карысна ўлучаць гарчыцу і зёлкавыя прыправы, абястлушчаныя падлівы і пудынгі, жэле і мусы, мінэральную ваду і сокі бяз цукру[4].

  • Халестэрын // БелЭн, у 18 т., т.16. Мн., 2003. С. 529.