Фрыдрых Мэрц
| Фрыдрых Мэрц лац. Frydrych Merc | |
| па-нямецку: Friedrich Merz | |
| | |
|---|---|
| 10 лістапада 1994 — 26 кастрычніка 1998 | |
| 25 ліпеня 1989 — 18 ліпеня 1994 | |
| 29 лютага 2000 — 24 верасьня 2002 | |
| з 26 кастрычніка 2021 | |
| 18 кастрычніка 2005 — 27 кастрычніка 2009 | |
| 17 кастрычніка 2002 — 18 кастрычніка 2005 | |
| 26 кастрычніка 1998 — 17 кастрычніка 2002 | |
| з 22 студзеня 2022 | |
| Папярэднік | Армін Ляшэт |
| з 25 сакавіка 2025 | |
| з 6 траўня 2025 | |
| Папярэднік | Оляф Шольц |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 11 лістапада 1955[1][2] (70 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Charlotte Merz[d][4] |
| Дзеці | Philippe Merz[d], Carola Clüsener[d][5] і Constanze Merz[d] |
| Бацька | Ёахім Мэрц[d] |
| Маці | Паўля Мэрц[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| Сайт | friedrich-merz.de (ням.) |
Фры́дрых Мэрц (па-нямецку: Friedrich Merz; нар. 11 лістапада 1955 году) — нямецкі палітык і лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу (ХДЗ). Валодае ня толькі роднай нямецкай мовай, але яшчэ размаўляе па-француску і па-ангельску[6].
Раньняе жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 11 лістапада 1955 году ў мястэчку Брылян у Нямеччыне[7]. Ягоны бацька Ёахім працаваў судзьдзём і быў сябрам Хрысьціянска-дэмакратычны зьвязу. Ягоная маці паходзіла з францускіх гугенотаў, а дзед з матчынага боку быў мэрам Брыляну. Сам Фрыдрых ёсьць каталіком[8][9][10].
Па заканчэньні школы ў 1975 годзе Мэрц праходзіў вайсковую службу, стаўшы артылерыстам. З 1976 году вывучаў права дзякуючы стыпэндыі з Фонду Конрада Адэнаўэра спачатку ў Бонскім унівэрсытэце, а пазьней у Марбурскім унівэрсытэце. У Боне стаў сябрам рымска-каталіцкага студэнцкага брацтва, заснаванага ў 1844 годзе. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэтаў працаваў судзьдзём у Заарбрукене. У 1986 годзе ён пакінуў пасаду судзьдзі, каб з 1986 па 1989 гады працаваць праўнікам у Нямецкай асацыяцыі хімічнай прамысловасьці ў Боне і Франкфурце[11].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачатак палітычнай дзейнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1972 годзе, у веку сямнаццаці гадоў, стаў сябрам моладзевага крыла ХДЗ[7]. У 1980 годзе стаў прэзыдэнтам Брылянскага аддзяленьня моладзевай арганізацыі партыі. У 1989 годзе балятаваўся ад партыі ў Эўрапарлямэнт, стаўшы дэпутатам на адзін тэрмін да 1994 году. Уваходзіў у склад камітэту па эканамічных і валютных справах, а таксама быў залучаны ў дэлегацыю парлямэнту па сувязях з Мальтай. Пасьля фэдэральных выбараў у Нямеччыне ў 1994 годзе стаў дэпутатам Бундэстагу ад сваёй выбарчай акругі Гохзаўэрлянд. У першы тэрмін прыяднаўся да фінансавага камітэту.
У кастрычніку 1998 году Мэрц стаў віцэ-старшынём, а ў лютым 2000 году старшынём парлямэнцкай групы ХДЗ/ХСЗ (разам зь Міхаэлем Глёсам), замяніўшы на гэтай пасадзе Вольфганга Шойбле. У гэтай якасьці быў лідэрам апазыцыі ў Бундэстагу падчас першага тэрміну канцлера Гергарда Шрэдэра. Напярэдадні фэдэральных выбараў 2002 году Эдмунд Штойбэр улучыў Мэрца ў склад свайго ценявога кабінэту дзеля кампаніі хрысьціянскіх дэмакратаў. Мэрц быў экспэртам Штойбэра па фінансавых рынках і нацыянальным бюджэце[12]. У 2006 годзе быў адным зь дзевяці парлямэнтарыяў, якія падалі скаргу ў Фэдэральны канстытуцыйны суд супраць раскрыцьця дадатковых крыніцаў прыбыткаў, але скарга была безвыніковай[13]. У 2007 годзе Мэрц абвесьціў, што ня будзе балатавацца на палітычныя пасады на выбарах 2009 году.
Праца ў прыватным сэктары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля сыходу з палітыкі Мэрц працаваў карпаратыўным праўнікам. Сярод розных працаў уваходзіў у назіральныя рады аэрапорту Кёльн—Бон, футбольнага клюбу «Барусіі» (Дортмунд) і Нямецкай біржы. У 2012 годзе ён далучыўся да выбарчай групы Норбэрта Рэтгена на выбарах у Паўночным Райне — Вэстфаліі ў якасьці дарадцы па эканамічнай палітыцы[14].
Вяртаньне ў палітыку
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля таго, як Ангела Мэркель заявіла аб сваім намеры сысьці з пасады лідэра партыі ХДЗ, Мэрц абвесьціў, што будзе балятавацца на наступных выбарах кіраўніцтва партыі ў 2018 годзе[15]. Ягоную кандыдатуру прасоўваў Шойбле[16]. 7 сьнежня 2018 году ў другім туры выбараў лідэра Мэрц атрымаў паразу ад Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр[15][17]. У 2021 годзе ён яшчэ раз спрабаваў стаць старшынём партыі, але зноў ня даў рады. Напярэдадні фэдэральных выбараў ў 2021 годзе Патрык Зэнсбург ня здолеў заручыцца падтрымкай сваёй партыі. У выніку Мэрц замест гэтага замяніў яго, вярнуўшыся ў Бундэстаг пасьля 12-гадовай адсутнасьці[18].
За час сваёй кароткай кампаніі супернікі Мэрца пазыцыянавалі сябе як спадкаемцы Мэркель. У супрацьвагу ім, Мэрц абяцаў рашучы разрыў з цэнтрысцкім курсам, якога Мэркель прытрымлівалася апошнія 16 гадоў. Агулам каля 400 тысяч сябраў ХДЗ маглі прагаласаваць анлайн або праз пошту. Да 17 сьнежня 2021 году Мэрц ужо атрымаў абсалютную большасьць у 62,1% галасоў сябраў партыі ў першым туры галасаваньня, таму другі тур не спатрэбіўся. Такім чынам, з трэцяй спробы ён здолеў перамагчы ў барацьбе за пасаду старшыні партыі. Мэрц быў афіцыйна абраны старшынём ХДЗ 1001 дэлегатам партыйнага зьезду, які адбыўся ў анлайн-фармаце 22 студзеня 2022 году. У выніку 915 з 983 дэлегатаў прагаласавалі за яго, і ён атрымаў 94,6% сапраўдных галасоў, стаўшы кіраўніком найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў Бундэстагу. Галасаваньне фармальна мела статус гэтак званага «лічбавага папярэдняга галасаваньня», вынікі якога былі пазьней афіцыйна зацьверджаныя дэлегатамі ў пісьмовай форме[19][20][21]. Палітык афіцыйна ўступіў на пасаду лідэра партыі 31 студзеня 2022 году[22].
У верасьні 2024 году Мэрц быў прапанаваны зьвязам кандыдатам у канцлеры Нямеччыны на фэдэральных выбарах 2025 году пасьля таго, як Гэндрык Вюст (ХДЗ) і Маркус Зёдэр (ХСЗ) пастанавілі не балятавацца і абодва заявілі аб сваёй падтрымцы Мэрцу[23][24].
Погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэрц займаецца пытаньнямі эканомікі, замежнай і сямейнай палітыкі ды бясьпекі. Ён характарызуе сябе як сацыяльна-кансэрватыўнага і эканамічна лібэральнага палітыка. Палітык разглядаецца як прадстаўнік традыцыйнага кансэрватыўнага і прадпрымальніцкага крылаў ХДЗ[25]. Будучы маладым палітыкам у 1970-х і 1980-х гадах, ён быў перакананым прыхільнікам-антыкамуністам. Ягоная кніга «Адважвайцеся на большы капіталізм» абараняе эканамічны лібэралізм. Мэрц быў старшынём асацыяцыі Атлянтык-Бруке, якая спрыяе нямецка-амэрыканскаму паразуменьню і атлянтызму і ёсьць перакананым прыхільнікам Эўрапейскага Зьвязу і НАТО. У той час як Мэрц, як лідэр апазыцыі, запатрабаваў ад нямецкага ўраду Оляфа Шольца паставіць нямецкія крылатыя ракеты Taurus ва Ўкраіну[26]. Сам ён заяўляў, што не абавязкова пастаўляў бы гэтыя ракеты, калі б сам быў канцлерам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
- ↑ Friedrich Merz // Munzinger Personen (ням.)
- ↑ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #124068685 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ https://www.bunte.de/panorama/politik/friedrich-merz-seine-erfolgreichen-toechter.html
- ↑ «Friedrich Merz, Senior Counsel». Mayer Brown.
- 1 2 Lohse, Eckart; Berlin. «Friedrich Merz: this candidate does not fit onto a drink coaster». Faz.net.
- ↑ «Friedrich Merz profile». Munzinger Online.
- ↑ «Sauvigny». Deutsches Geschlechterbuch. Vol. 38.
- ↑ «Merz bejubelt rechten Großvater». Die Tageszeitung: Taz. — С. 1.
- ↑ «Friedrich Merz — Atlantik-Brücke e.V.» Atlantik-Brücke e.V.
- ↑ «Wahlkampf: Stoiber-Team ohne Kompetenz bei den Staatsfinanzen». Spiegel Online.
- ↑ Sonja Pohlmann (11.10.2006). «Nebenjobs: Abgeordnete klagen gegen transparente Politiker-Gehälter». Der Spiegel.
- ↑ Rainer Kellers (23.03.2012). «Merz soll Wirtschaftskompetenz zeigen: Der „alte Freund“ und das Nicht-Comeback». Westdeutscher Rundfunk.
- 1 2 Berlin, Kommentar von Stefan Braun (2018). «Die große Zeitenwende ist eine Chance für die CDU». Süddeutsche Zeitung.
- ↑ «Merkel-Nachfolge: Schäuble beförderte Merz Kandidatur für CDU-Vorsitz». Faz.net.
- ↑ Connolly, Kate (7.12.2018). «Annegret Kramp-Karrenbauer elected Merkel’s successor as CDU leader». The Guardian.
- ↑ Maximilian Plück (17.04.2021). «Friedrich Merz gewinnt Kampfkandidatur im Sauerland». Rheinische Post.
- ↑ Nachrichten, Salzburger (21.01.2022). «CDU wählt Friedrich Merz zum neuen Chef». SN.
- ↑ Vitzthum, Thomas (22.01.2022). «CDU-Parteitag: Merz trifft den richtigen Ton — und zeigt geradezu Lust auf die Oppositionsrolle». Die Welt
- ↑ Carstens, Peter. «Fast 95 Prozent für Merz: 'Ein starker Auftrag und ein großartiges Mandat'». Frankfurter Allgemeine Zeitung.
- ↑ «Merz takes over as center-right opposition leader in Germany». Associated Press.
- ↑ «'Ich habe ein Versprechen gegeben, dass sich 2021 nicht wiederholen wird'». Der Spiegel.
- ↑ Brodersen, Fanny; Gera, Vanessa (17.09.2024). «German opposition Christian Democrats tap leader Friedrich Merz as their candidate for chancellor». Associated Press.
- ↑ Escritt, Thomas (31.10.2018). «Conservative contenders vie to overturn Merkel’s centrism». Reuters.
- ↑ «Taurus-Lieferung abgelehnt: Merz kritisiert Scholz „Zeitenwende“». Faz.net.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (ням.)