Айртан Лукас
| Айртан Лукас | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1997[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фламэнгу | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2017 | Мадурэйра[d] | 9 (0) |
| 2014—2016 | → Флумінэнсі | 7 (0) |
| 2017—2019 | Флумінэнсі | 51 (0) |
| 2017 | → Ландрына[d] | 33 (2) |
| 2019—2022 | Спартак Масква | 88 (3) |
| 2022 | → Фламэнгу | 31 (2) |
| 2023— | Фламэнгу | 109 (13) |
| Зборныя | ||
| 2023— | Бразылія | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
А́йртан Лу́кас Да́нтас дэ Мэдэ́йрус (па-партугальску: Ayrton Lucas Dantas de Medeiros; нар. 19 чэрвеня 1997 году) — бразыльскі футбаліст, левы абаронца клюбу «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яшчэ падлеткам далучыўся да акадэміі клюбу АБС, але пазьней перашоў давучвацца да «Флумінэнсі». У 2015 годзе быў пераведзены ў галоўную каманду клюбу[2]. У сувязі з высокай канкурэнцыяй ня здолеў прабіцца ў склад. У выніку 2016 і 2017 гады гулец правёў у арэндзе. Набраўшыся досьведу вярнуўся да клюбу, дзе ў сэзоне 2018 году быў асноўным левым абаронцам клюбу, некалькі матчаў прапусьціўшы праз пашкоджаньне нагі.
17 сьнежня 2018 году Лукас склаў доўгатэрміновы кантракт з расейскім «Спартаком»[3]. Свой першы гол за новы клюб забіў 26 верасьня 2020 году ў браму «Тамбова». 19 студзеня 2022 году падоўжыў дамову з клюбам да траўня 2026 году[4], але ўжо 31 сакавіка 2022 году выправіўся ў арэнду ў «Фламэнгу», які атрымаў мажлівасьць праз умовы дамовы выкупіць гульца напрыканцы году. Абаронца адразу замацаваўся ў складзе клюбу, зрабіўшы важкі ўнёсак у перамогу клюбу ў Кубку Бразыліі і Кубку Лібэртадорэс[5]. 16 сьнежня 2022 году прадстаўнікі «Фламэнгу» паведамілі аб куплі гульца за 7 млн эўра[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Спартак»:
- Уладальнік Кубка Расеі: 2022
«Фламэнгу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2025
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2022, 2024
- Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2025
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2022, 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ayrton // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Com carência na lateral esquerda, Fluminense terá cara nova: Ayrton». Globo Esporte.
- ↑ «Добро пожаловать, Айртон Лукас!». ФК «Спартак».
- ↑ «Контракт с Айртоном продлен до 2026 года». ФК «Спартак».
- ↑ «Ayrton Lucas faz festa com trio elétrico e carreata na cidade onde nasceu». Globo Esporte.
- ↑ «Mengão acerta a aquisição de Ayrton Lucas junto ao Spartak Moscou». Flamengo.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Бразыліі
- Футбалісты клюбу «Фламэнгу» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Мадурэйра» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Флумінэнсі» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Ландрына»
- Футбалісты клюбу «Спартак» Масква
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты