Уругвай
Уругвай República Oriental del Uruguay | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Libertad o Muerte | |||||
Дзяржаўны гімн: «Himno Nacional Uruguayo» | |||||
Афіцыйная мова | гішпанская | ||||
Сталіца | Мантэвідэо | ||||
Найбуйнейшы горад | Мантэвідэо | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Табарэ Васкес | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
90 месца ў сьвеце 176 215 км² 1,5 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
132 месца ў сьвеце 3 477 780 19/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
90 месца ў сьвеце $42,543 млрд $13 294 | ||||
Валюта | Уругвайскі пэса (UYU) | ||||
Часавы пас • улетку |
UYT (UTC-3) UYST (UTC-2) | ||||
Незалежнасьць — ад Бразыльскай імпэрыі |
25 жніўня 1825 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .uy | ||||
Тэлефонны код | +598 | ||||
Уругвай (па-гішпанску: Uruguay), афіцыйная назва Ўсходняя Рэспубліка Ўругвай (па-гішпанску: República Oriental del Uruguay), але дакладней была б Рэспубліка ўсходняга берагу ракі Ўругвай — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. На поўначы мяжуе з Бразыліяй, на захадзе з Аргентынай, на ўсходзе і поўдні амываецца Атлянтычным акіянам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1972—1976 гадах прэзыдэнтам быў Хуан-Марыя Бардабэры. У сакавіку 1985 году пасьля 12-гадовага пэрыяду вайсковай дыктатуры да ўлады ва Ўругваі прыйшоў цывільны ўрад. У апошнія гады становішча ў краіне характарызуецца адноснай стабільнасьцю.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унутраная палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з Канстытуцыяй 1967 году вышэйшы заканадаўчы орган краіны — Генэральная асамблея (парлямэнт), якая складаецца зь дзьвюх палат: Сэнату (31 чалавек) і Палаты прадстаўнікоў (99 чалавек). Сэнатары і дэпутаты абіраюцца тэрмінам на 5 гадоў. Генэральная асамблея ў новым складзе пачала працаваць 15 лютага 2005 году. Асноўныя палітычныя сілы краіны — блёк левых і левацэнтрысцкіх партыяў і рухаў «Шырокі фронт», а таксама традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Калярада» і «Блянка».
У кастрычніку 2004 году ва Ўругваі адначасова адбыліся прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары. Перамогу на іх атрымала кааліцыя левых сіл «Прагрэсіўная сустрэча — Шырокі Фронт», старшыня якой Табарэ Васкес афіцыйна ўступіў на пасаду прэзыдэнта краіны 1 сакавіка 2005 году, таксама зьяўляецца главой ураду і вярхоўным галоўнакамандуючым ўзброенымі сіламі. Да 2005 году краінай кіравалі традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Калярада» і «Блянка». Адміністрацыя Т. Васкеса ўпэўнена кантралюе сытуацыю ў краіне. Папулярнасьць прэзыдэнта захоўваецца на ўзроўні 70 адсоткаў. «Шырокі Фронт» у цэлым прытрымліваецца лініі папярэдняга ўраду, накіраванай на захаваньне эканамічнай стабільнасьці.
Вонкавая палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імкнучыся выступаць з самастойных, ініцыятыўных і прагматычных пазыцыяў, Уругвай выказваецца за няўхільнае прытрымліваньне міжнароднага права, прытрымліваньне Статуту ААН, поўнасьцю падтрымлівае прынцып шматбаковасьці пры рашэньні галоўных міжнародных пытаньняў. Монтэвідэо выступае за нераспаўсюджаньне ядзернай і забарону хімічнай зброі, абмежаваньне і скарачэньне звычайных узбраеньняў, узброеных сіл і вайсковых выдаткаў, актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасьці, барацьбы зь міжнародным тэрарызмам і наркабізнэсам. Уругвайская дыпляматыя імкнецца разьвіваць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны з ўсімі краінамі сьвету, але з ухілам на Паўднёвую Амэрыку. Важнае месца адводзіцца праблемам рэарганізацыі міжнародных эканамічных адносін на дэмакратычнай і справядлівай аснове. Уругвай выступае за палітычнае ўрэгуляваньне рэгіянальных канфліктаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяржава адміністрацыйна падзяляецца на 19 дэпартамэнтаў.
Сухапутныя межы маюць працягласьць 1564 км, берагавая лінія — 660 км. Узгорыстыя тэрыторыі да поўдня паступова зьмяняюцца нізінамі, якія зьяўляюцца працягам аргентынскай пампы. Акіянічныя берагі нізінныя, роўныя, лягуннага тыпу.
Клімат субтрапічны, акіянічны. Сярэднія тэмпэратуры студзеня 22—24 °C, ліпеня 10—12 °C. Падчас уварваньня паўднёвых ветравеяў, «пампэра», адбываецца паніжэньне тэмпэратуры да -5 °C, ідуць сьнегапады.
Ападкі цягам усяго году з восеньскім максымумам ад 1000 мм на поўдні і ва ўнутраных раёнах і да 1200 мм на поўначы і на ўзвышшах.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уругвай — індустрыяльна-аграрная краіна. Карысных выкапняў практычна няма.
У 2005 годзе эканоміка Ўругваю разьвівалася паскоранымі тэмпамі. Новы ўругвайскі ўрад ставіць у аснову эканамічнай палітыкі падтрымку фінансавай стабільнасьці за кошт прытрымліваньня рэкамэндацыям МВФ. У выніку Ўругваю ў цэлым атрымалася зладзіцца з плацяжамі па вонкавай запазычанасьці, памер якой прыраўноўваецца да аб’ёму СУП краіны. У 2005 годзе СУП Уругваю вырас на 6,5%. Валютныя рэзэрвы — 2,8 мільярду даляраў ЗША. Інфляцыя скарацілася з 7% да 6%. Узровень беспрацоўя працаздольнага насельніцтва краіны — 12,5%.
Спрыяльная ў цэлым эканамічная сытуацыя адбіваецца на росьце асноўных паказчыкаў уругвайскага вонкавага гандлю. У 2005 годзе вонкавагандлёвае абарачэньне павялічылася больш чым на 10% у параўнаньні з 2004 годам і склала 6,7 млрд даляраў ЗША, у т. л. экспарт — 3,2 млрд даляраў ЗША (мяса, скура, малочныя прадукты, поўсьць, збожжа і іншае); імпарт — 3,5 млрд даляраў ЗША (машыны і абсталяваньне, нафта і іншае). Галоўнымі гандлёвымі партнэрамі Ўругваю застаюцца краіны-суседзі Бразылія, Аргентына і Парагвай (40%), а таксама ЗША (19%), Нямеччына (5%), Італія (3%), Гішпанія (2,5%), Кітай (4,2%).
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Высокарэнтабэельная сельская гаспадарка — падмурак эканомікі краіны. У сельскай гаспадарцы дамінуе пашавая жывёлагадоўля мяса-воўнавага напрамку — гадоўля мясных парод буйнага рагатага быдла і воўнавых авечак.
Галоўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, рыс, цукровы трысьнёг, кукуруза, алейны лён, сланечнік, кармавая трава для быдла. Вырошчваюць таксама вінаград і цытрусавыя.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамысловасьць, арыентаваная на перапрацоўку сельгассыравіны. Галоўныя галіны прамысловасьці: харчовая (мясахладабойная, мясакансэрвавая, малочная) і тэкстыльная. Прыкметную ролю ў эканоміцы мае таксама нафтаперапрацоўчая і хімічная галіны.
Фінансы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У краіне разьвітая банкаўская справа, дзейнічаюць філіі найбуйнейшых замежных банкаў, функцыянуе рынак каштоўных папер. Монтавідэа зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амэрыцы цэнтраў міжнародных разьлікаў.
Грашовая адзінка — уругвайскі пэса (1 даляр ЗША = прыкладна 24 пэса).
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працягласьць чыгунак каля 3000 км, шашэйных дарог каля 10 000 км.
Узброеныя сілы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узброеныя сілы фармуюцца на прафэсійнай аснове. Іх агульная колькасьць складае 40 000 чалавек.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да прыходу эўрапейцаў на тэрыторыі Ўругваю пражывала толькі некалькі індзейскіх плямёнаў, таму 88% насельніцтва сучаснага Ўругваю прадстаўлена прадстаўнікамі эўрапеоіднай расы, пераважна нашчадкамі гішпанцаў і італьянцаў. 8% насельніцтва складаюць мэтысы.
Узровень урбанізацыі — 88,7%. У сталічным горадзе, Мантэвідэо, пражывае каля каля 1,6 млн жыхароў, 40% усяго насельніцтва Ўругваю.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўная рэлігія — каталіцтва (66%).
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 25 жніўня.