Ураднік
Выгляд
Ураднік — службовая асоба ўва ўрадах Вялікага Княства Літоўскага. Пасада зацьвярджалася вялікім князем, ваяводамі і старостамі з абраных кандыдатаў і была пажыцьцёвай або да паступленьня на вышэйшы ўрад.
Ураднікі падзяляліся на земскіх (дзяржаўных) і прыдворных:
- Земскія ўраднікі (як правіла, шляхта, што мела маёнткі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі):
- Цэнтральныя: абозныя вялікі і польны, войскі, генэрал артылерыі, генэрал-інспэктар, гетманы вялікі і польны, інстыгатар і віцэ-інстыгатар, канцлер і падканцлер, лоўчы, маршалак вялікі (земскі), мастаўнічы, мернік, мечнік, падкаморы, падскарбі вялікі (земскі), пісары вялікія, дэкрэтавы, польны і скарбовы, поштмагістр, рэгенты канцылярыяў вялікай і меншай, рэфэрэндары духоўны і сьвецкі, сакратары вялікія духоўны і сьвецкі, сьпіжарны, стражніні вялікі і польны, харужы вялікі.
- Мясцовыя: ваяводы, войскія, гараднічыя, кашталяны, маршалкі, мечнікі, падстоліі, падчашыя, старосты, стольнікі, харунжыя, чашнікі і інш.
- Судовыя: маршалак і дэпутаты Галоўнага Трыбуналу, падкаморыі, судзьдзі, падсудкі, віжы, возныя, каморнікі і інш.
- Адміністрацыйныя
- Прыдворныя ўраднікі: маршалкі дворныя, падскарбі дворны, лоўчы дворны, канюшы, кухмістар, крайчы, падканюшы, падстолі, піўнічы, стольнік, чашнік.
Галоўныя цэнтральныя ўраднікі (маршалкі вялікі і дворны, гетман вялікі, падскарбі земскі, канцлер, падканцлер), ваяводы, кашталяны, староста жамойцкі ўваходзілі ў Раду Вялікага Княства Літоўскага.
Па Люблінскай уніі (1569) у Сэнаце Рэчы Паспалітай засядалі 5 найвышэйшых ураднікаў Вялікага Княства Літоўскага — маршалкі вялікі і дворны, канцлер, падканцлер, падскарбі земскі, а таксама ўсе ваяводы, кашталяны і староста жамойцкі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляксандр Марыскін. Ураднік // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 692.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0