Уладзіслаў Кулеш
| Уладзіслаў Кулеш | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 траўня 1996 (29 гадоў) | |
| Рост | 205 см | |
| Вага | 98 кг | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мэльзунген | |
| Нумар | 23 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2013—2018 | СКА Менск | |
| 2018—2022 | Індустрыя | |
| 2022—2025 | Гановэр-Бургдорф[d] | |
| 2025— | Мэльзунген | |
| Зборныя | ||
| 2015— | Беларусь | |
Уладзісла́ў Куле́ш (нар. 28 траўня 1996 году, Гомель) — беларускі гандбольны левы паўсярэдні, гулец нямецкага клюбу «Мэльзунген» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2013—2018 гадах быў гульцом менскага СКА, зь якім пяць разоў здабываў срэбраныя мэдалі чэмпіянату Беларусі. У сэзоне 2013—2014 гадоў згуляў восем матчаў і закінуў 31 гол, а ў сэзоне 2014—2015 гадоў здабывае з сваёй камандай Балтыйскую гандбольную лігу. У наступным стаў адным зь лідэраў каманды ды браў удзел у групавым этапе Кубка ЭГФ.
У ліпені 2018 году прыяднаўся да польскага клюбу «Вівэ», зь якім склаў пяцігадовы кантракт. Інфармацыя аб пераходзе была агучаная ў пачатку красавіка 2018 году. Паводле зьвестак СМІ, цікавасьць да набыцьця выказвалі таксама паўночнамакедонскі «Вардар» і нямецкі «Фюксэ»[1][2]. Праз праблемы з атрыманьнем візы далучыўся да келецкай каманды толькі ў жніўні. У канцы таго ж месяца падчас аднаго з трэнаваньняў атрымаў траўму нагі, якая выключыла яго з гульняў амаль на адзінаццаць тыдняў[3]. Запачаткаваў выступы ў польскай Супэрлізе 13 лістапада 2018 году ў матчы супраць «Сталі» (35:28).
У фінале Лігі чэмпіёнаў ЭГФ 2021—2022 гадоў ён разам зь «Вівэ» зьведаў паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 35:37. Улетку 2022 году датэрмінова пакінуў польскі клюб і далучыўся да нямецкага «Гановэр-Бургдорф»[4]. Улетку 2025 году падпісаў кантракт зь нямецкім клюбам «Мэльзунген», які да таго стаў бронзавым прызэрам нямецкага першынства[5]. Хутка пасьля гэтага атрымаў пералом рукі, у выніку чаго прапусьціў шэраг матчаў, згуляўшы 10 кастрычніка ў матчы супраць «Ляйпцыгу»[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў у 2015 годзе. У 2016 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце Эўропы ў Польшчы, дзе закінуў 10 мячоў. Браў удзел таксама ў далейшых чэмпіянатах Эўропы і сьвету.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Kulesh od nowego sezonu!». Kielce Handball.
- ^ «Władysław Kulesz w PGE Vive na pięć lat! A chciał go m.in. zwycięzca Ligi Mistrzów». Wyborcza.
- ^ «Uładzisłau Kulesz poważnie kontuzjowany! Czeka go kilkanaście tygodni rehabilitacji». Handballnews.pl.
- ^ «Neuzugang mit Champions-League-Erfahrung: TSV Hannover-Burgdorf holt „echten Shooter“»(недаступная спасылка). Handball World.
- ^ Белорусский гандболист Кулеш перешел в клуб из немецкой Бундеслиги (рас.). Sport5 (2025-07-03). Праверана 2025-10-11 г.
- ^ «Рука еще побаливает, но это нормально». Владислав Кулеш восстановился после травмы (рас.). Bet News (2025-10-11). Праверана 2025-10-11 г.