Вячаслаў Бохан
| Вячаслаў Бохан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 красавіка 1996 (29 гадоў) | |
| Рост | 206 см | |
| Вага | 100 кг | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Зэніт[d] | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2013—2014 | ГК імя Лёвіна[d] | |
| 2014—2020 | СКА Менск | |
| 2020—2022 | Матор Запарожжа[d] | |
| 2022 | СКА Менск | |
| 2022—2024 | Дынама Бухарэст | |
| 2024— | Зэніт[d] | |
| Зборныя | ||
| 2016— | Беларусь | |
Вячаслаў Бохан (нар. 7 красавіка 1996 году) — беларускі гандбаліст, які гуляе на пазыцыі левы паўсярэдні расейскага клюбу «Зэніт» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец наваполацкай ДЮСШ гульнявых відаў спорту. Пачынаў кар’еру ў мясцовым ГК імя Лёвіна ў сэзоне 2013—2014 гадоў. У 2014 годзе перайшоў у менскі СКА. Паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў быў улучаны ў каманду ўсіх зорак лігі[1].
У красавіку 2020 году падпісаў кантракт з украінскім клюбам «Маторам», які пачаў дзеіць з сэзону 2020—2021 гадоў[2]. У Лізе чэмпіёнаў ЭГФ 2020—2021 гадоў дакрочыў з «Маторам» да 1/8 фіналу. Па спыненьні чэмпіянату Ўкраіны праз напад Расеі на Украіну ў лютым 2022 году Бохан поруч зь іншымі трыма беларускімі аднаклюбнікамі быў аддадзены ў арэнду ў менскі СКА. З сталічным клюбам у 2022 годзе здабыў айчынны кубак. У сэзоне 2022—2023 гадоў прыяднаўся да румынскага «Дынама»[3], зь якім станавіўся чэмпіёнам краіны і ўладальнікам кубка. Улетку 2024 году склаў працоўную ўгоду з расейскім «Зэнітам»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Topteams dominieren All-Star-Teams in Weißrussland». Handball World.
- ^ «Линейный минского СКА Вячеслав Бохан в межсезонье станет игроком запорожского "Мотора" — контракт рассчитан на два года». Быстрый центр.
- ^ «Dinamo Bukarest verpflichtet Kreisläufer aus Belarus». Handball World.
- ^ «Вячеслав Бохан представлен в качестве гандболиста „Зенита“». BetNews.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на бачыне Эўрапейскай гандбольнай фэдэрацыі.