Вівэ Кельцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вівэ Таўран Кельцы
Поўная назва Klub Sportowy Vive Tauron Kielce
Кароткая назва ВТ Кельцы
Заснаваны 1965
Месцазнаходжаньне КельцыПольшча
Арэна Hala Legionów
Зьмяшчальнасьць: 4200
Уласьнік Бэртус Сэрваас
Галоўны трэнэр Талант Дуйшабаеў
Чэмпіянат Польская супэрліга мужчынаў
2020/21 1-е
Форма
Клюбныя колеры               
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Вівэ Таўран Кельцы» (па-польску: Vive Tauron Kielce) — польскі гандбольны клюб з Кельцаў. Выступае ў Польскай гандбольнай супэрлізе і Лізе чэмпіёнаў.

Мінушчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб заснаваны ў сьнежні 1965 року ў складзе спартовага клюбу «Іскра». Празь пяць гадоў клюб прабіўся ў III цэнтральную лігу, адразу ж выйшаўшы ў II лігу. 10 ліпеня 1973 два гандбольныя кельцкія клюбы «Іскра» і «СГЛ» утварылі новую каманду «Карона». Гэты клюб у 1975 року здолеў прабіцца ў найвышэйшы польскі дывізіён, аднак вылецеўшы ў дэбютным сэзоне.

У сэзоне 1978—1979 «Карона» зноў выйшла ў I лігу, гэтым разам здолеўшы замацавацца, а праз год здабыўшы бронзавыя мэдалі чэмпіянату Польшчы. У 1983 року кельцкі клюб зноў вылецеў у II лігу, але адразу ж вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. У 1985 року клюб напаткаў найбольшы посьпех з часу заснаваньня — заваёва Кубка Польшчы. З гэтага году «Карона» займела ўласную спартовую арэну зьмяшчальнасьцю 1600 гледачоў.

У 1991 зь фінансавых прычынаў частка каманды вырашыла стварыць новы клюб, які атрымаў старую назву «Іскра Кельцы». 90-я гады сталі найвялікшым трыюмфам каманды. У 1992—1994 «Іскра» двойчы станавілася чэмпіёнам краіны, у сэзоне 1994—1995 — віцэ-чэмпіёнам і фіналістам Кубка, што дало яму магчымасьць дэбютаваць у Кубку кубкаў. У 1995 року клюб дайшоў да 1/8, у 1997 — да чвэрцьфіналу Кубку кубкаў, а ў 1999 першым з польскіх камандаў трапіў у Лігу чэмпіёнаў.

У 2000 «Іскра» заваявала Кубак Польшчы, праз год — бронзавыя мэдалі чэмпіянату.

З 2002 року галоўным спонсарам клюбу стаў Бэртус Сэрваас, уладальнік прадпрыемства «Vive Textile Recycling». Ад гэтай пары ў назьве клюбу зьяўляецца прыстаўка «Vive», а гандбалісты стала змагаюцца за чэмпіёнскія тытулы. Ужо праз год «Вівэ Кельцы» здабыў першы ў сваёй гісторыі дубаль: кубак і золата чэмпіянату. У 2006 року адкрытая новая арэна «MOSiR» на 3000 гледачоў (цяпер завецца «Заляй легіёнаў»).

У 2009 клюб зрабіў залаты дубаль у чэмпіянаце і кубку Польшчы, а пасьля падпісаньня кантракту з «Targi Kielce» да назвы дадалося слова «Targi». У сэзоне 2009—2010 клюб «Вівэ Таргі Кельцы» ўпершыню ў гісторыі польскага гандболу перамог ва ўсіх без выключэньня гульнях чэмпіянату і кубка, другі раз запар (і трэці ў гісторыі) зрабіўшы залаты дубаль. У 2011 кубак здабыты яшчэ раз, а ў чэмпіянаце занятае трэцяе месца. У 2013 бронзавы вынік паўтарыўся.

З 2014 року палякаў трэніруе Талант Дуйшабаеў, які прывёў клюб да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 2016 году.

Былыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рокі Назва
1965 1973 Іскра Кельцы
1973 1991 Карона Кельцы
1991 1994 Іскра Кельцы
1994 1996 Іскра/Цэрэзыт Кельцы
1996 1998 Іскра Кельцы
1998 1999 Іскра/Лідэр Маркет Кельцы
2000 Стралец/Лідэр Маркет Кельцы
2001 2002 Кальпортэр/Лідэр Маркет Кельцы
2002 Кальпортэр Кельцы
2002 2009 Вівэ Кельцы
2009 2014 Вівэ Таргі Кельцы
2014 цяпер Вівэ Таўран Кельцы

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіянат Польшчы:
    • 1-е: 1993, 1994, 1996, 1998, 1999, 2003, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
    • 2-е: 1995, 2004, 2011
    • 3-е: 1980, 1997, 2001, 2005, 2007, 2008
  • Кубак Польшчы:
    • 1-е: 1985, 2000, 2003, 2004, 2006, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
    • 2-е: 1995, 1996, 1997, 2001, 2002, 2007, 2008

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вівэ Кельцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў