Дзьмітры Нікуленкаў
Выгляд
Дзьмітры Нікуленкаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 ліпеня 1984 (40 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
—2002 | Палітэхнік[d] | |
2002—2004 | Аркатрон Менск[d] | |
2004—2008 | Вівэ Кельцы | |
2008—2014 | Дынама Менск | |
2014—2018 | БГК імя Мяшкова | |
2018—2020 | СКА Менск | |
Зборныя | ||
2003—2020 | Беларусь |
Дзьмі́тры Нікуле́нкаў (нарадзіўся 12 ліпеня 1984 году) — колішні беларускі гандбольны левы гульнёвы. Галоўны трэнэр клюбу СКА. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за менскі «Аркатрон». У 2004 року перайшоў у польскі клюб «Вівэ Кельцы», дзе правёў 4 сэзоны і здабыў Кубак Польшчы. Пасьля сэзону 2007—2008 перайшоў у менскае «Дынама». Пасьля расфармаваньня клюбу перайшоў у сакавіку 2014 року ў БГК імя Мяшкова. Пасьля заканчэньня гульнявой кар’еру заняў пасаду галоўнага трэнэра сталічнага СКА.
Першую гульню за зборную Беларусі правёў 6 сьнежня 2003 году супраць зборнай Румыніі.
Жонка — Натальля Арцёменка[1].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014, 2015, 2016, 2019
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Польшчы: 2005, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2006
- Фіналіст Кубка Польшчы: 2007, 2008
- Срэбны прызэр СЭГА-Лігі: 2014, 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Nikulenkow po meczu Vive Targi z Dynamem: Sędziowie trochę pomagali Vive Tauron Kielce. echodnia.eu (7 жніўня 2011). Праверана 9 кастрычніка 2014 г.