Дзяніс Рутэнка
| Дзяніс Рутэнка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 лютага 1986 (40 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 89 кг | |
| Пазыцыя | скрайні | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2002—2004 | Аркатрон Менск[d] | |
| 2004—2005 | Канверсана[d] | |
| 2005—2008 | Прэвент[d] | |
| 2008—2014 | Дынама Менск | |
| 2014—2019 | БГК імя Мяшкова | |
| 2019—2020 | СКА Менск | |
| Зборныя | ||
| 2003—2018 | Беларусь | |
Дзяні́с Рутэ́нка (нарадзіўся 14 лютага 19860 году, Менск, БССР) — колішні беларускі гандбольны правы скрайні. Гулец зборнай Беларусі. Брат гандбаліста Сяргея Рутэнкі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гуляць пачаў у менскім «Аркатроне», зь якім дэбютаваў у Кубку кубкаў сэзону 2002—2003. У 2004 року перайшоў у італьянскі клюб «Канвэрсана». Пасьля гуляў у славенскім «Словень Градцы», зь якім выйшаў у трэці раўнд Кубка ЭГФ сэзону 2006—2007 рокаў.
У 2008 вярнуўся ў Менск, дзе выступаў за «Дынама». З дынамаўцамі ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Кубку, а на міжнароднай арэне выходзіў у чвэрцьфінал Кубка ЭГФ 2011—2012 гадоў і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЭГФ 2012—2013 гадоў. Пасьля расфармаваньня клюбу перайшоў у сакавіку 2014 року ў БГК імя Мяшкова, зь якім у гэтым жа сэзоне выйграў чэмпіянат і кубак краіны. У ліпені 2019 году перайшоў у менскі СКА[1]. У траўні 2020 году завяршыў кар’еру[2].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню згуляў за зборную Беларусі 6 сьнежня 2003 году супраць зборнай Румыніі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі:
2003, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 - Уладальнік Кубка Беларусі:
2003, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
- Срэбны прызэр СЭГА-Лігі:
2014, 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Бывший правый крайний БГК имени Мешкова Денис Рутенко официально стал игроком минского СКА(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Денис Рутенко завершил карьеру (рас.). by.tribuna.com (2020-5-15). Праверана 2020-5-18 г.