Барыс Пухоўскі
| Барыс Пухоўскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 студзеня 1987 (39 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 100 кг | |
| Пазыцыя | паўсярэдні | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2002—2003 | СКА-РВАР[d] | |
| 2003—2009 | СКА Менск | |
| 2009—2012 | Дынама Менск | |
| 2012—2013 | СКА Менск | |
| 2013—2015 | Чурго[d] | |
| 2015 | СКА Менск | |
| 2015—2022 | Матор Запарожжа[d] | |
| 2022—2025 | Ваяводзіна Нові Сад | |
| Зборныя | ||
| 2005—2022 | Беларусь | |
Бары́с Пухо́ўскі (нар. 3 студзеня 1987 году, Маларыта, Берасьцейская вобласьць) — колішні беларускі гандбольны гульнёвы. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў кар’еру ў менскім СКА. У 2009 годзе перабраўся ў сталічнае «Дынама», але ў пачатку 2012 году вярнуўся ў склад армейцаў і дапамог клюбу ў 2013 годзе здабыць перамогу ў эўрапейскім Кубак выкліку. У 2013—2015 гадах выступаў за вугорскі клуб «Чурго», у першай палове 2015 году зноў бараніў колеры СКА, пасьля чаго стаў гульцом украінскага «Матора». Увесну 2016 году на правах арэнды выступаў у Катары, але пазьней вярнуўся ў Запарожжа. У 2022 годзе прыяднаўся да сэрбскай «Ваяводзіны», дзе рабіўся чэмпіёнам краіны. У 2025 годзе завяршыў гульнёвую кар’еру.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі з 2005 году. Выступаў на чэмпіянатах сьвету 2013, 2015, 2017 гадоў ды чэмпіянатах Эўропы 2008, 2014, 2016, 2018 гадоў.