Гандбольны клюб «Барсэлёна» заснаваны 29 лістапада 1942 як сэкцыя аднайменнага футбольнага клюбу за часам прэзыдэнцтва ў ім Энрыке Пінэйры. У першыя гады гандбалісты з Каталёніі не дасягнулі асаблівых посьпехаў з-за наяўнасьці моцных супернікаў з «Атлетыка» і «Гранальерсу», якія дамінавалі ў чэмпіянаце. Усё зьмянілася толькі пасьля прыходу ў «Барсэлёну» аднаго з найвыбітнейшых трэнэраў у гісторыі гандболу Валеры Рывэра. За ім клюб стаў практычна непераможным ня толькі ў Гішпаніі, але і ў Эўропе, заваяваўшы пад ягоным кіраўніцтвам 62 трафэі, у тым ліку 5 Кубкаў Эўропы запар.
Урэшце ў 2013 року «Барсэлёна» на чале зь цяперашнім трэнэрам Хаўерам Паскуалем заваявала і трафэй Super Globe — адзіны, якога яны дагэтуль ня мелі[1].