Мікіта Вайлупаў
| Мікіта Вайлупаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 ліпеня 1995 (30 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | правы крайні | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Бэнфіка[d] | |
| Нумар | 55 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| —2012 | ГК імя Лёвіна[d] | |
| 2012—2014 | Дынама Менск | |
| 2012—2013 | → Аркатрон Менск[d] | |
| 2014—2019 | СКА Менск | |
| 2019—2022 | БГК імя Мяшкова | |
| 2022—2025 | Вэспрэм | |
| 2025— | Бэнфіка[d] | |
| Зборныя | ||
| 2015— | Беларусь | |
Мікі́та Вайлу́паў (нар. 30 ліпеня 1995 году, Віцебск) — беларускі гандбаліст партугальскага клюбу «Бэнфіка» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Майстар спорту[2]. Выступае на пазыцыі скрайняга.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец віцебскай школы гандболу. Дарослую кар’еру пачынаў у наваполацкім клюбе ГК імя Лёвіна. У 2012 годзе перайшоў у менскае «Дынама», а таксама некаторы час выступаў у арэндзе ў сталічным «Аркатроне». У 2014 годзе, пасьля таго як «Дынама» спыніла існаваньне, далучыўся да сталічнага СКА, дзе зь цягам часу стаў адным з асноўных гульцоў.
У траўні 2019 году склаў трохгадовы кантракт з БГК імя Мяшкова, які пачаў дзеіць у ліпені[3]. У лістападзе 2021 году стала вядома, што з сэзону 2022—2023 гадоў Вайлупаў далучыцца да вугорскага «Вэспрэму», падпісаўшы кантракт на два сэзоны[4]. У вугорскай камандзе гуляў у Лізе чэмпіёнаў і двойчы за два сэзоны стаў чэмпіёнам краіны. У ліпені 2025 году прыяднаўся да партугальскай «Бэнфікі», склаўшы толькі аднагадовы кантракт[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]БГК:
- Чэмпіён Беларусі: 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019, 2020
«Вэспрэм»:
- Чэмпіён Вугоршчыны: 2024, 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Эўрапейская гандбольная фэдэрацыя — 1991.
- ↑ Спіскавы склад мужчынскай гандбольнай каманды "СКА-Мінск" на перыяд 2016/2017 гг. (рас.)
- ↑ БГК объявил о переходе Вайлупова (рас.). by.tribuna.com (2019-5-27). Праверана 2019-11-2 г.
- ↑ Венгрия. Официально. «Веспрем» подтвердил подписание контрактов с Никитой Вайлуповым, Драганом Пешмальбеком и Ехией Эльдераа. Быстрый центр.
- ↑ Никита Вайлупов перебрался в чемпионат Португалии (рас.). Bet News (2025-07-21). Праверана 2025-10-11 г.