Перайсьці да зьместу

Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «УУС Гомельскага аблвыканкаму»)
Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму
наркам. Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама
Абрэвіятура УУС Гомельскага АВК
Дэвіз Служым закону, народу, Айчыне
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1938 (86 гадоў таму)
Тып праваахоўная
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, вул. Камунараў, д. 3[1]
Месцазнаходжаньне Гомель
Каардынаты 52°25′37″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01167° у. д. / 52.42694; 31.01167Каардынаты: 52°25′37″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01167° у. д. / 52.42694; 31.01167
Дзейнічае ў рэгіёнах Гомельская вобласьць
Сяброўства Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Начальнік Аляксандар Шастайла
1-ы намесьнік Анатоль Васільеў
Намесьнік Віталь Котчанка[2]
Матчына кампанія Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Зьвязаныя кампаніі Мазырскі РАУС, Рэчыцкі РАУС
Сайт gomel.mvd.gov.by/by

Упра́ва ўну́траных спра́ваў Го́мельскага аблвыканка́му — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Гомельскай вобласьці, заснаваная ў студзені 1938 году.

Месьціцца ў Гомлі. Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных справаў Гомельскай вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца прэзыдэнтам Беларусі і мае званьне генэрал-маёр.

На 2021 год УУС Гомельскага аблвыканкаму ўлучала:

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год УУС Магілёўскага аблвыканкаму налічвала 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку:

15 студзеня 1938 году ў Беларускай ССР стварылі 5 вобласьцяў, у тым ліку Гомельскую вобласьць. Адпаведна ўтварылі Гомельскую абласную ўправу Народнага камісарыяту ўнутраных справаў БССР, якая праіснавала да нямецкай акупацыі Гомля ў жніўні 1941 году. 21 кастрычніка 1943 году начальнікам управы НКУС БССР па Гомельскай вобласьці стаў падпалкоўнік А. Кліменка. 15 сакавіка 1946 году НКУС пераўтварылі ў Міністэрства ўнутраных справаў БССР, пасьля чаго Ўправу МУС па Гомельскай вобласьці ўзначаліў С.Г. Сакалоў. У студзені 1947 году супрацоўнікі крымінальнага вышуку ліквідавалі банды рабаўнікоў Закрэўскага, Каешка і Сільлева. 23 студзеня 1954 году Загадам МУС БССР Палескую ўправу МУС далучылі да Гомельскай у сувязі з далучэньнем Палескай вобласьці да Гомельскай. У 1956 годзе Ўправу міліцыі перадалі ў склад Управы МУС Гомельскай вобласьці, якая стала УУС Гомельскага аблвыканкаму. Яе ўзначаліў палкоўнік І.М. Стэльмах. Увосень старэйшы опэрупаўнаважаны адделу барацьбы з крадзяжом сацыялістычнай уласнасьці І.З. Грэшнікаў раскрыў крадзеж злачынцамі 224 000 савецкіх рублёў на Гомельскім птушкакамбінаце. У ліпені 1961 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Палажэньне аб добраахвотных народных дружынах. У выніку да канца 1961 году ў Гомельскай вобласьці стварылі звыш 800 такіх дружынаў. У 1962 годзе МУС БССР перайменавалі ў Міністэрства аховы грамадзкага парадку (МАГП), таму да 1968 году УУС Гомельскага аблвыканкаму насіла назву Ўправа аховы грамадзкага парадку[4].

  • А. Кліменка (21 кастрычніка 1943 — студзень 1946)
  • С.Г. Сакалоў (студзень 1946 — 1956)
  • І.М. Стэльмах (1956 — 14 верасьня 1959)
  • Г.В. Пукаў (14 верасьня 1959 — сьнежань 1970)
  • І.В. Вусік (сьнежань 1970 — 1980)
  • С.Г. Сазанкоў
  • В.С. Ізотаў
  • Н.М. Серада
  • Ф.Д. Ласута
  • В.А. Апанасевіч
  • М.Д. Удовікаў
  • А.І. Рак
  • С.В. Шутаў
  • А.М. Куляшоў
  • В.Ф. Яромкін
  • В.М. Палішчук
  • У.А. Захарчук[4]
  • Аляксандар Васільеў (да 29 ліпеня 2021 году)
  • Аляксандар Шастайла (з 29 ліпеня 2021 году)[5]

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 кастрычніка 2020 году тагачасны кіраўнік Управы Аляксандар Васільеў, ягоны першы намесьнік Алег Шулякоўскі ды намесьнік Анатоль Васільеў былі ўнесеныя ў чорны сьпіс Эўразьвязу[6]. Акрамя таго, Васільевых і Шулякоўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[7], Вялікабрытанія[8], Швайцарыя[9][10]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[11].

9 жніўня 2021 году Ўправа была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за ўдзел у рэпрэсіях супраць мірных акцый пратэсту ў Гомлі[12][13][14].

З 2022 году Управа знаходзіцца пад санкцыямі Швайцарыі, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Японіі, Украіны[15].

  1. ^ Кантакты // Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
  2. ^ Кіраўніцтва // Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
  3. ^ а б Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні // Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
  4. ^ а б Гісторыя Гомельскай міліцыі // Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
  5. ^ Разгляд кадравых пытаньняў // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 29 ліпеня 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
  6. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  7. ^ Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
  8. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en)Праверана 2020-12-25 г.
  9. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  10. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  11. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  12. ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  13. ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). ZERKALO.IO(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  14. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
  15. ^ Управління внутрішніх справ Гомельського облвиконкому

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]