Перайсьці да зьместу

Докшыцкі РАУС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Докшыцкі РАУС
Агульная інфармацыя
Скарот Докшыцкі РАУС
Дата ўтварэньня 1 сьнежня 1991 (34 гады таму)
Сядзіба Сьцяг Беларускай ССР211720 Беларусь, Віцебская вобласьць, м. Докшыцы, вул. Гайдара, 45
Службовыя мовы расейская
беларуская
Начальнік Гарбузаў Вадзім Вітальевіч
Зьвязаныя службы Докшыцкі райвыканком[1]

Докшыцкі раённы аддзел унутраных справаў (скарочана: Докшыцкі РАУС) — РАУС у Докшыцкім раёне.

Падпарадкаваны УУС Віцебскага аблвыканкаму. Разьмешчаны па адрасе[2]: 211720 Беларусь, Віцебская вобласьць, м. Докшыцы, вул. Гайдара, 45.

Райаддзел мае крымінальны вышук, дэпартамэнт аховы[3][4].

Докшыцкі РАУС распачаў адміністрацыйныя справы супраць Тацьцяны Смоткінай і Зьмітра Лупача паводле артыкула 22.9 “Парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”. Журналістаў хочуць пакараць за матэрыялы, якія выйшлі на “Радыё Рацыя” і тэлеканале “Белсат”. У іх распавядалася пра тое, як мясцовы грамадзкі актывіст Кастусь Шыталь зьбіраў подпісы за стварэньне прыпынку цягніка Менск — Полацак на станцыі Параф’янава. У выніку гэты прыпанак Беларуская чыгунка арганізавала. Справа атрымала шмат станоўчых водгукаў ад мясцовых жыхароў, ды актыўна абмяркоўвалася ў беларускім інтэрнэце[5].

Начальнікам Докшыцкага РАУС быў падпалкоўнік міліцыі Сяргей Каралевіч[6][7]. Ён прыйшоў у РАУС у 1998 годзе зь Менску, дзе вучыўся ў Вышэйшае школе міліцыі. Пачаў рабіць участковым інспэктарам, затым перайшоў у крымінальны вышук[8]. Яго ўзначаліў Сяргей Каралевіч пазьней, а потым заняў пасаду начальніка Докшыцкага РАУС.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]