Перайсьці да зьместу

Кастрычніцкая РУУС (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кастрычніцкая РУУС Менску
наркам. Кастрычніцкае РУУС Мінска
Папярэднік Раённы аддзел міліцыі Кагановіцкага Савета народных дэпутатаў
Дата ўтварэньня 14 сьнежня 1956 (67 гадоў таму)
Тып выканаўчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта нагляд за дзейнасьцю народу
Штаб-кватэра Менск, вул. Фабрыцыўса, 26.[1]
Месцазнаходжаньне Менск, вул. Фабрыцыўса, 26
Дзейнічае ў рэгіёнах Кастрычніцкі раён (Менск)
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Начальнік Аляксандар Рыдзецкі
Першы намесьнік Віталь Макрыцкі
Намесьнікі Віталь Семянцоў
Намесьнікі Віталь Мурзіч
Кіроўны орган ГУЎС Менгарвыканкаму
Сайт Старонка ў сеціве

Кастрычніцкая раённая ўправа ўнутраных справаў Менску[2] — РУУС у Кастрычніцкім раёне Менску.

Падпарадкоўваецца ГУЎС Менгарвыканкаму. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Фабрыцыўса, 26.

Начальнікі РУУС Кастрычніцкага раёну:

  • Начальнік РУУС — палкоўнік міліцыі Аляксандар Міхайлавіч Рыдзецкі
  • Першы намесьнік начальніка РУУС — начальнік крымінальнай міліцыі — палкоўнік міліцыі Віталь Міхайлавіч Макрыцкі
  • Намесьнік начальніка РУУС — начальнік міліцыі грамадзкае бясьпекі — палкоўнік міліцыі Віталь Мікалаевіч Семянцоў
  • Намесьнік начальніка РУУС па ідэалягічнай рабоце і кадравым забясьпячэньні[3] — падпалкоўнік міліцыі Віталь Веніямінавіч Мурзіч

Загадам Міністэрства ўнутраных справаў СССР ад 14 сьнежня 1956 году былі створаныя 5 раённых аддзелаў міліцыі ў Менску:

  • Варашылаўскі
  • Кагановіцкі (сучасны Кастрычніцкі)
  • Ленінскі
  • Сталінскі
  • Фрунзэнскі

Усе яны існавалі пры раённых Саветах дэпутатаў. 9 верасьня 1957 году Кагановіцкі раён Менску перайменавалі ў Кастрычніцкі, адпаведны аддзел міліцыі таксама перайменавалі ў Кастрычніцкі. У сваім складзе аддзел міліцыі меў:

  • аддзяленьне крымінальнага вышуку
  • аддзяленьне па барацьбе з крадзяжом сацыялістычнае (г. зн. дзяржаўнае) ўласнасьці
  • аддзяленьне дазнаньня
  • пашпартнае аддзяленьне
  • 2 дзяржаўтаінспэктара
  • 20 ўчастковых ўпаўнаважаных[4]
  • камандзір узвода
  • 5 камандзіраў аддзяленьняў
  • 45 чалавек радавых і сяржантаў

Абслугоўвае ўвесь Кастрычніцкі раён Менску.

  • Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (відэазапіс), што 10 жніўня 2020 году ва ўнутраным двары Кастрычніцкай РУУС м. Менску супрацоўнікі ставілі на калені і зьбівалі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]