Пінскі ГАУС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Асноўны артыкул: РАУС

Пінскі гарадзкі аддзел унутраных справаў (скарочана Пінскі ГАУС; рас. Пинский городской отдел внутренних дел, Пинский ГОВД) — ГАУС у месьце Пінску Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Падпарадкоўваеццца УУС Берасьцейскага аблвыканкама. Разьмяшчаецца пад адрасам: вуліца Кірава, д. 53.

Загад страляць у пратэстоўцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 красавіка 2021 году ў ходзе судовага паседжаньня ў справе аб «масавых беспарадках» у Пінску 9—10 жніўня 2020 году прысутным паказалі відэафайл, у ім сваякі й адвакаты фігурантаў пачулі, як у ходзе выцясьненьня супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі пратэстоўцаў начальнік Пінскага ГАУС Дзьмітры Каравякоўскі даў загад «адкрыць агонь», які ён прамоваў у мэгафон. Пры гэтым сам Каравякоўскі раней у судзе заяўляў, што ніякіх загадаў асабіста не даваў. Аднак паказаў, што адзін зь яго супрацоўнікаў зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, каб адагнаць натоўп пратэстоўцаў[1].

Катаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Паводле сьведчаньня жыхара вёскі Кудрычаў Андрэя Шклёды, 10 жніўня 2020 году яго разам з братам Раманам схапілі невядомыя і даставілі ў будынак Пінскага ГАУС. Сьпярша моцна зьбівалі ў адным з кабінэтаў, потым — у памяшканьні стралковага ціра. У перапынку паміж зьбіцьцём Андрэй ляжаў у лужыне ўласнай крыві, прыціснуты да падлогі чужым ботам. Апроч таго, супрацоўнікі карных сілавых структураў пагражалі зладзіць расправу над яго сям'ёю[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]