Кастрычніцкі РАУС (Магілёў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Кастры́чніцкі раё́нны аддзе́л уну́траных спра́ваў Магілё́ва (скарочана Кастрычніцкі РАУС Магілёва) — РАУС у Кастрычніцкім раёне Магілёва, падпарадкаваны УУС Магілеўскага аблвыканкаму.

Разьмешчаны па адрасе: м. Магілёў, 1-ы Брыкетны зав., д. 11. На 2021 год начальнікам РАУСа быў Аляксандар Сільвановіч[1]. 17 студзеня 1963 году міністар аховы грамадзкага парадку БССР А.М. Аксёнаў падпісаў Загад аб утварэньні аддзелу міліцыі выканкаму Кастрычніцкага раённага Савету дэпутатаў працоўных Магілёва. За час існаваньня РАУСа яго ўзначальвалі: Зеляпушчанка М.М., Арлоў Э.Н., Бычкоў І.І., Хлус У.І., Клейменаў А.Г., Кузьняцоў Ю.А., Церахаў А.А., Марозаў Э.Ф., Палянскі А.Н., Палішчук В.М. (на 2021 год – начальнік УА "Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр міліцыі), Васільеў А.П. (у наступным – першы намесьнік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкаму - начальнік крымінальнай міліцыі, са жніўня 2018-га - начальнік УУС Гомельскага аблвыканкаму), Іваноў У.І., Клімаў С.Н. (з 2016 году – начальнік Магілёўскага РАУС)[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кастрычніцкі РАУС г. Магілёва // Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 21 лютага 2021 г.
  2. ^ Гісторыя Кастрычніцкага РАУС г. Магілёва // Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 21 лютага 2021 г.