Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ГУУС Менскага гарвыканкаму»)

Каардынаты: 53°53′28″ пн. ш. 27°32′18″ у. д. / 53.89111° пн. ш. 27.53833° у. д. / 53.89111; 27.53833

Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму
наркам. ГУУС Мінгарвыканкама
Абрэвіятура ГУУС МГВК
Дэвіз Служым закону, народу, Айчыне
Дата ўтварэньня 4 сакавіка 1917 (107 гадоў таму)
Тып праваахоўная
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Дабрамысьленскі зав., д. 5[1]
Месцазнаходжаньне Маскоўскі раён
Дзейнічае ў рэгіёнах Менск
Сяброўства Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Начальнік Міхаіл Грыб
Намесьнікі Ігар Падвойскі, Андрэй Русановіч[2]
Матчына кампанія Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Сайт minsk.mvd.gov.by

Гало́ўная ўпра́ва ўну́траных спра́ваў Ме́нскага гарвыканка́му (скарочана ГУЎС Менгарвыканкаму) — гарадзкая ўправа Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Менску.

Месьціцца ў Менску. Мае ў падпарадкаваньні раённыя ўправы ўнутраных справаў места Менску. Начальнік УУС прызначаецца міністрам унутраных справаў. Начальнік УУС мае званьне генэрал-маёра.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год ГУУС Менгарвыканкаму ўлучала:

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год ГУУС Менгарвыканкаму налічвала 11 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку Менскі аддзел унутраных справаў на транспарце й Менскі аддзел унутраных справаў на паветраным транспарце, а таксама 9 раённых управаў унутраных справаў Менску: Заводзкую, Кастрычніцкую, Ленінскую, Маскоўскую, Партызанскую, Першамайскую, Савецкую, Фрунзэнскую й Цэнтральную[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 сакавіка 1917 году Міхаіл Фрунзэ заснаваў Менскую міліцыю. 6 сакавіку 1917 году ў Менску налічвалася каля 200 міліцыянтаў. Да 15 сакавіка 1917 году стварылі 5 мескіх аддзяленьняў міліцыі, а таксама ўчасткі на чыгуначным вузьле і буйных прадпрыемствах. Пазьней адчынілі Менскую школу міліцыі. 27 сьнежня 1932 году стварылі пашпартную службу. 31 траўня 1935 году ўтварылі інспэкцыю ў справах непаўналетніх. 9 ліпеня 1936 году заснавалі Дзяржаўную аўтамабільную інспэкцыю. 16 траўня 1937 году стварылі службу барацьбы з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасьці і спэкуляцыяй (СБКСУС). У верасьні 1969 году ўтварылі Першамайскую РУУС і Цэнтральную РУУС. У красавіку 1977 году стварылі Маскоўскую РУУС і Партызанскую РУУС[5].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2020 году тагачасны кіраўнік ГУЎС Менгарвыканкаму Іван Кубракоў быў ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву[6]. 2 кастрычніка 2020 году Іван Кубракоў быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[8], Вялікабрытанія[9], Швайцарыя[10][11]. Таксама 2 кастрычніка 2020 году ён быў уключаны у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[12].

23 сьнежня 2020 году ГУЎС Менгарвыканкаму за парушэньні правоў чалавека(en), зьвязаныя са здушэньнем беларускіх пратэстаў 2020 году, была ўключана ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[13][14].

Новы кіраўнік ГУЎС Менгарвыканкаму Міхаіл Грыб летам 2021 году быў уключаны ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ[15], ЗША[16], Швайцарыі[17][18].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты // Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму, 2021 г. Праверана 22 лютага 2021 г.
  2. ^ Кіраўніцтва // Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму, 2021 г. Праверана 22 лютага 2021 г.
  3. ^ У (8. управление — управа) // Тэрмінолёгія грамадазнаўства. — Менск: Інбелкульт, 1926. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  4. ^ а б Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні // Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму, 2021 г. Праверана 22 лютага 2021 г.
  5. ^ Гісторыя менскай міліцыі // Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму, 2021 г. Праверана 22 лютага 2021 г.
  6. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў сьпіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС, Радыё Свабода
  7. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  8. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en).
  9. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en)Праверана 2020-12-25 г.
  10. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  11. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  12. ^ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2020-10-02). Праверана 2021-09-19 г.
  13. ^ Treasury Sanctions Additional Belarusian Regime Actors for Undermining Democracy. Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2020-12-23). Праверана 2021-09-19 г.
  14. ^ ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць уладаў Беларусі (бел.). Белсат (2020-12-23). Праверана 2021-09-18 г.
  15. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  16. ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  17. ^ Michael Shields; Liffey, Kevin (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  18. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]