Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму
Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму | |
наркам. Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама | |
Абрэвіятура | УУС Гомельскага АВК |
---|---|
Дэвіз | Служым закону, народу, Айчыне |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1938 (86 гадоў таму) |
Тып | праваахоўная |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Штаб-кватэра | Цэнтральны раён, вул. Камунараў, д. 3[1] |
Месцазнаходжаньне | Гомель |
Каардынаты | 52°25′37″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01167° у. д.Каардынаты: 52°25′37″ пн. ш. 31°0′42″ у. д. / 52.42694° пн. ш. 31.01167° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Гомельская вобласьць |
Сяброўства | Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Начальнік | Аляксандар Шастайла |
1-ы намесьнік | Анатоль Васільеў |
Намесьнік | Віталь Котчанка[2] |
Матчына кампанія | Гомельскі абласны выканаўчы камітэт |
Зьвязаныя кампаніі | Мазырскі РАУС, Рэчыцкі РАУС |
Сайт | gomel.mvd.gov.by/by |
Упра́ва ўну́траных спра́ваў Го́мельскага аблвыканка́му — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Гомельскай вобласьці, заснаваная ў студзені 1938 году.
Месьціцца ў Гомлі. Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных справаў Гомельскай вобласьці. Начальнік УУС прызначаецца прэзыдэнтам Беларусі і мае званьне генэрал-маёр.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2021 год УУС Гомельскага аблвыканкаму ўлучала:
- крымінальную міліцыю ў складзе аддзелу апэратыўна-інфармацыйнай працы і 4-х управаў — 1) крымінальнага вышуку, 2) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, 3) наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 4) супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці;
- міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 3 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі, 3) грамадзянства і міграцыі; 2 аддзелы: 1) апэратыўна-дзяжурнай службы, 2) наглядна-выканаўчай дзейнасьці;
- 11 іншых падразьдзяленьняў, у тым ліку: 3 управы — 1) 8-я Галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй, 2) Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 3) фінансаў і тылу; аддзел абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакумэнтацыйнага забесьпячэньня, падразьдзяленьне кадраў і ідэалягічнай працы, аддзяленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў, інфармацыйны цэнтар, мэдычная служба, бюро пашпартызацыі насельніцтва, вайсковая частка 5525 і штаб;
- 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 21 у раёнах Гомельскай вобласьці і 4 у раёнах Гомлю[3].
Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2021 год УУС Магілёўскага аблвыканкаму налічвала 25 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку:
- 4 раённыя аддзелы ўнутраных справаў (РАУС) Гомлю — Навабеліцкі, Савецкі, Цэнтральны і Чыгуначны;
- 21 РАУС у раёнах Гомельскай вобласьці — Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрускі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Каленкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рудабельскі, Рэчыцкі, Хвойніцкі, Чачэрскі і Шацілавіцкі[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 студзеня 1938 году ў Беларускай ССР стварылі 5 вобласьцяў, у тым ліку Гомельскую вобласьць. Адпаведна ўтварылі Гомельскую абласную ўправу Народнага камісарыяту ўнутраных справаў БССР, якая праіснавала да нямецкай акупацыі Гомля ў жніўні 1941 году. 21 кастрычніка 1943 году начальнікам управы НКУС БССР па Гомельскай вобласьці стаў падпалкоўнік А. Кліменка. 15 сакавіка 1946 году НКУС пераўтварылі ў Міністэрства ўнутраных справаў БССР, пасьля чаго Ўправу МУС па Гомельскай вобласьці ўзначаліў С.Г. Сакалоў. У студзені 1947 году супрацоўнікі крымінальнага вышуку ліквідавалі банды рабаўнікоў Закрэўскага, Каешка і Сільлева. 23 студзеня 1954 году Загадам МУС БССР Палескую ўправу МУС далучылі да Гомельскай у сувязі з далучэньнем Палескай вобласьці да Гомельскай. У 1956 годзе Ўправу міліцыі перадалі ў склад Управы МУС Гомельскай вобласьці, якая стала УУС Гомельскага аблвыканкаму. Яе ўзначаліў палкоўнік І.М. Стэльмах. Увосень старэйшы опэрупаўнаважаны адделу барацьбы з крадзяжом сацыялістычнай уласнасьці І.З. Грэшнікаў раскрыў крадзеж злачынцамі 224 000 савецкіх рублёў на Гомельскім птушкакамбінаце. У ліпені 1961 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Палажэньне аб добраахвотных народных дружынах. У выніку да канца 1961 году ў Гомельскай вобласьці стварылі звыш 800 такіх дружынаў. У 1962 годзе МУС БССР перайменавалі ў Міністэрства аховы грамадзкага парадку (МАГП), таму да 1968 году УУС Гомельскага аблвыканкаму насіла назву Ўправа аховы грамадзкага парадку[4].
Начальнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А. Кліменка (21 кастрычніка 1943 — студзень 1946)
- С.Г. Сакалоў (студзень 1946 — 1956)
- І.М. Стэльмах (1956 — 14 верасьня 1959)
- Г.В. Пукаў (14 верасьня 1959 — сьнежань 1970)
- І.В. Вусік (сьнежань 1970 — 1980)
- С.Г. Сазанкоў
- В.С. Ізотаў
- Н.М. Серада
- Ф.Д. Ласута
- В.А. Апанасевіч
- М.Д. Удовікаў
- А.І. Рак
- С.В. Шутаў
- А.М. Куляшоў
- В.Ф. Яромкін
- В.М. Палішчук
- У.А. Захарчук[4]
- Аляксандар Васільеў (да 29 ліпеня 2021 году)
- Аляксандар Шастайла (з 29 ліпеня 2021 году)[5]
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 кастрычніка 2020 году тагачасны кіраўнік Управы Аляксандар Васільеў, ягоны першы намесьнік Алег Шулякоўскі ды намесьнік Анатоль Васільеў былі ўнесеныя ў чорны сьпіс Эўразьвязу[6]. Акрамя таго, Васільевых і Шулякоўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[7], Вялікабрытанія[8], Швайцарыя[9][10]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[11].
9 жніўня 2021 году Ўправа была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за ўдзел у рэпрэсіях супраць мірных акцый пратэсту ў Гомлі[12][13][14].
З 2022 году Управа знаходзіцца пад санкцыямі Швайцарыі, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Японіі, Украіны[15].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты // Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Кіраўніцтва // Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ а б Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні // Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ а б Гісторыя Гомельскай міліцыі // Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Разгляд кадравых пытаньняў // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 29 ліпеня 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ^ Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
- ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). ZERKALO.IO(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
- ^ Управління внутрішніх справ Гомельського облвиконкому
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Электронны зварот // Управа ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкаму, 2021 г. Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- Адміністрацыйныя працэдуры па лініі ДАІ(недаступная спасылка)
- Навіны(недаступная спасылка)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |