Перайсьці да зьместу

Томаш Губачан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томаш Губачан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 верасьня 1985(1985-09-17)[1][2] (40 гадоў)
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007 Жыліна 38 (2)
2006 ВіОн Златэ Мораўцэ 3 (1)
2008—2014 Зэніт 114 (0)
2014—2016 Дынама Масква 40 (2)
2016—2019 Алімпік Марсэль 16 (0)
2017—2018 Трабзанспор 20 (0)
2019—2022 Амонія Нікасія 57 (0)
2022—2023 Карміётыса 27 (0)
2023—2025 Жыліна 39 (0)
Зборныя
2006—2021 Славаччына 73 (0)

То́маш Гу́бачан (па-славацку: Tomáš Hubočan; нар. 17 верасьня 1985 году, Жыліна, Чэхаславаччына) — колішні славацкі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Славаччыны.

Выступаў за клюб «Жыліна». Толькі з 2006 году стаў гульцом асноўнага складу славацкай каманды. 11 лютага 2008 году падпісаў трохгадовы кантракт зь піцерскім «Зэнітам», сума трансфэру склала 3,8 млн эўра. Томаш быў запатрабаваны «Зэнітам» пасьля таго як іншы славацкі гулец Марцін Шкртэл зьехаў у ангельскі «Лівэрпул». Акрамя расейскага клюбу шэраг камандаў зь Нямеччыны цікавіліся футбалістам. Зь цягам часу Губачан стаў адным з асноўных гульцоў клюбу.

Пасьля таго, як пазыцыю галоўнага трэнэра «Зэніту» заняў партугальскі спэцыяліст Андрэ Вілаш-Боаш, Губачан страціў месца ў асноўным складзе. 29 жніўня 2014 году футбаліст перайшоў у склад маскоўскага «Дынама»[3].

У складзе нацыянальнай зборнай Славаччыны дэбютаваў 21 лістапада 2007 году ў матчы супраць зборнай Сан-Марына.

«Жыліна»:

«Зэніт»:

«Амонія»:

  1. Tomas Hubocan // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Tomas Hubocan // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Томаш Губочан покидает «Зенит»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]