Лукаш Гарасьлін
| Лукаш Гарасьлін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 траўня 1996[1][2][3] (30 гадоў) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аль-Фатэг | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2015 | Парма | 2 (0) |
| 2015—2020 | Лехія Гданьск | 108 (12) |
| 2020 | → Сасуолё | 11 (1) |
| 2020—2022 | Сасуолё | 14 (0) |
| 2021—2022 | → Спарта Прага | 29 (4) |
| 2022—2026 | Спарта Прага | 100 (44) |
| 2026— | Аль-Фатэг | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2011—2012 | Славаччына (да 16)[d] | 10 (3) |
| 2012—2013 | Славаччына (да 17)[d] | 15 (3) |
| 2013—2014 | Славаччына (да 19)[d] | 8 (0) |
| 2015—2018 | Славаччына (да 21)[d] | 11 (4) |
| 2019— | Славаччына | 52 (9) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Лукаш Гарасьлін (па-славацку: Lukáš Haraslín; нар. 26 траўня 1996 году) — славацкі футбаліст, правы ўінгер саудаўскага клюбу «Аль-Фатэг» і нацыянальнай зборнай Славаччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гарасьлін яшчэ маладым хлопцам зьехаў у Італію, дзе далучыўся да моладзевай каманды «Пармы». Адужаўшы ў матчах Прымавэры, славак быў выкліканы да асноўнай дружыны клюбу. Дэбют гульца ў футболе адбыўся 1 лютага 2015 году, калі Гарасьлін зьявіўся на поле ў матчы супраць «Міляну». Ён замяніў на 77-й хвіліне матчу Сылвэштры Варэлу. У траўні ён згуляў свой другі матч у Сэрыі А, таксама замяніўшы парнтэра па камандзе ў матчы супраць «Фіярэнтыны».
У ліпені 2015 году гулец далучыўся да польскай «Лехіі», склаўшы трохгадовую працоўную ўгоду[5]. Дэбют гульца ў новай лізе прыпаў на 16 жніўня ў матчы супраць кракаўскай «Віслы», які скончыўся зь лікам 3:3. Пры гэтым Гарасьлін зьявіўся на пляцоўцы ў другім тайме, адразу адзначыўшыся голам праз шэсьць хвілінаў. Праз тыдзень славак улучыў ужо два галы ў браму лэнчнаўскага «Гурніка». У кастрыніку нападнік атрымаў пашкоджаньня, выбыўшы да пачатку сьнежня. У сэзоне 2016—2017 гадоў Гарасьлін ужо меў больш гульнявога часу, але пасьля чарговага пашкоджаньня зноў ягоны гульнявы час скараціўся. Толькі ў сэзоне 2017—2018 гадоў ён стаў трывалым гульцом першай адзінаццатцы. Па сканчэньню сэзону быў абраны найлепшым гульцом «Лехіі» паводле апытаньня заўзятараў клюбу[6]. У студзені 2019 году зьявіліся чуткі аб цікавасьці да футбаліста з боку турэцкага «Галатасараю»[7] ды шэрагу іншых клюбаў, але Гарасьлін застаўся ў Гданьску.
У студзені 2020 году славак на правах арэнды далучыўся да італьянскага «Сасуолё». Па сканчэньні сэзону італьянцы выкупілі гульца[8]. Тым ня менш, у Італіі нападніку зноў бракавала гульнявога часу. У жніўні 2021 году было аб’яўлена, што Гарасьлін далучыцца да праскай «Спарты»[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гарасьлін больш за два гады быў уключаны ў пашыраны сьпіс зборнай Славаччыны, але аніколі не выклікаўся ў яе. Упершыню гулец быў запрошаны на нацыянальнае каманды 28 траўня 2019 году. Дэбют футбаліста адбыўся ў хатнім таварыскім матчы 7 чэрвеня супраць зборнай Ярданіі. Гулец улучыў мяч у браму суперніка празь пяць хвілінаў па выхадзе на пляцоўку.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Лехія»:
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2019
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2019
«Спарта»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Lukas Haraslin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ LUKAS HARASLIN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Lukas Haraslin // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ↑ «Lukáš Haraslín: Lechia Gdaňsk!». CSM.
- ↑ «Haraslín je v Lechii Gdansk miláčikom, fanúšikovia ho zvolili za najlepšieho hráča». Šport.sk.
- ↑ Stunde!, LIGABlatt-Fußball zur (10.01.2019). «Galatasaray: Folgt Belhanda Rodrigues? — Ersatz angeblich in Polen gefunden». LIGABlatt — Fußball zur Stunde!
- ↑ «Lukas Haraslin przechodzi do US Sassuolo Calcio». Lechia.
- ↑ «Sparta získala Slováka Haraslína, přichází na hostování s opcí». Blesk.cz.