Перайсьці да зьместу

Тодар Пархоменка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тодар Пархоменка

лац. Todar Parchomienka
Імя пры нараджэньні Пархоменка, Фёдар Рыгоравіч
Дата нараджэньня 1868
Дата сьмерці 1940
Адукацыя Віленская школа маляваньня Івана Трутнева
Месца вучобы
Занятак жывапіс, графіка, маляванка
«Рака Шчацінка ў Магілёўскай губэрні» (1902)
«Зіма» (1900-е)

То́дар Рыго́равіч Пархо́менка (нар. 1869, ?, Магілёўская губэрня[1] — 1940, Магілёў) (па-расейску: Фёдор Григорьевич Пархоменко) — беларускі мастак, калескі дарадца, выкладчык маляваньня ў Магілёўскім Настаўніцкім інстытуце й вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме.


Вучыўся ў Віленскай школе маляваньня Івана Трутнева.[2] Пасьля заканчэньня навучаньня працаваў наглядчыкам у нядзельным клясе тэхнічнага чарчэньня й маляваньня пры Віленскай школе маляваньня з 1895.[3] У 1896 годзе працаваў наглядчыкам кляса ў Віленскай школе маляваньня.[4] З 25 сакавіка [ст. ст. 13 сакавіка] 1897 да 1902 году настаўнік іканапісу ў Літоўскай духоўнай сэмінарыі й пражываў на Антокалі ў доме Канапацкаго.[5] Адначасова працаваў настаўнікам маляваньня ў двухкляснай вучэльні Марыі Вінаградавай у 1900-92 гг. і пражываў на Вілейскай вуліцы ў доме Вішнеўскага, дом 8. кватэра 1.[6]

Ён атрымаў месца настаўніка чыстапісаньня, чарчэньня й маляваньня ў Аршанскай трох кляснай вучэльні ў 1902.[7] У 1903 годзе прадставіў свае працы ў Пецярбурскую Акадэмію майстэрстваў і атрымаў права выкладаньня маляваньня ў сярэдніх навучальных установах.[8] З 1903 году па 1907 год у Аршанскай жаночай гімназіі выкладаў графічнае мастацтва, потым настаўнік чыстапісаньня й маляваньня ў Магілёўскіх вучэльнях.[9][10][11]

У Магілёве дзейнічала з канца 19 стагодзьдзя Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Тодар Пархоменка кіраваў прыватнай мастацкай школай.[12][13][14]

З 1915 году выкладчык маляваньня, чарчэньня ў Магілёве ў Настаўніцкім інстытуце (Быхаўская вуліца, дом 22), у мужчынскай духоўнай вучэльні (Быхаўская вуліца, дом 11) й графічнае мастацтва ў прыватнай жаночай гімназіі Касовіч О. Н. Жыў на вуліцы Ўсьпенскай, дом 18.[15][16] Выкладчык вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме ў 1925 годзе. Жыў на вуліцы Пляханава, дом 6.

Пархоменка стварыў шмат краявідаў Вільні, ваколіц Воршы й Магілёву. З асаблівай пяшчотай ашчадна адлюстроўваў у сваіх графічных пэйзажах ваколіцы гарадкоў і мястэчак, беларускія лясы, рэчкі, балоты. Сярод вядомых прац «Зіма» (1900-я), «Лес на Аршаншчыне», «Ваколіцы Магілёва», «Рака Шчацінка ў Магілёўскай губэрні» (Пяро, 1902), «Быхаўскі рынак у Магілёве», партрэт пісьменьніка Міхася Чарота (Пяро, 1925). Прымаў удзел у выставах у Вільні, Магілёве й Менску. Пакінуў вялікую творчую спадчыну. Калотновер у рэцэнзіі на пэрсанальную выставу 1939 году піша, што твораў налічваецца каля дзьвух тысячаў, розных тэхнік і жанраў, найбольш зь іх — краявіды.[17] Большасьць прац зьнікла ў вайну 1941—44 гг.

  • 1924 — Магілёў. Выстава магілёўскіх мастакоў, у якой удзельнічалі Тодар Пархоменка, Дзьмітры Чамаданаў[a] і іншыя.
  • 1925 — Менск. «Першая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Пархоменка Тодар Рыгоравіч. Магілёў, нар. ў Вільні ў 1869 г. Выкладчык вобразнага мастацтва ў Магілёўскім Белпэдтэхнікуме. № 462. Аколіцы Магілёву. — Акварэль. № 463. Магілёў у паводкі. — Акварэль. № 464. Партрэт пісьменьніка Міхася Чарота (Кудзелькі). — Пяро. № 465. Лес у Варшаншчыне.[21]
  • 1927 — Менск. «Другая Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Тодар Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6. № 193. Быхаўскі рынак у Магілёве.[22]
  • 1928 — Менск, красавік—травень. Першая Ўсебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак — «Пастушок», «Бабка з Палыкавіч»[23], «Замак Паскевіча ў Гомелі», «Від Воршы»[24].
  • 1929 — Менск. «Трэцяя Ўсебеларуская мастацкая выстава».
Усебеларуская Асоцыяцыя Мастакоў. Магілёўская філія. Тодар Пархоменка. Магілёў, вул. Пляханава, 6. Акварэлі. № 150. Уход немцаў з Магілёву. № 151. Партызаны. №. 152. Выперадкі.[25]
  • 1939 — Магілёў. Лістапад 1939 г. Пэрсанальная выстава прац да пяцідзесяцігодзьдзя творчай дзейнасьці[17][26].
  • 1940 — Масква. Выяўленчае мастацтва Беларускай ССР. Адкрыта 6 чэрвеня 1940 году ў Маскве, у Выставачным павільёне Цэнтральнага парка культуры й адпачынку ім. А. М. Горкага, у дні дэкады беларускага мастацтва ў Маскве. Закрылася ў верасьні 1940 года[27].
  • Пахвальны ліст ЦБ краязнаўства за лепшыя экспанаты, якія былі выстаўлены на 1-й усебеларускай выстаўцы краязнаўчых фатаграфій і зарысовак (1928)[28].
  1. ^ Дзьмітры Іванавіч Чамаданаў — стацкі дарадца, кавалер ордэна Св. Станіслава 2, 3 ступені, і Св. Ганны 3 ступені, выхаванец Строганаўскай вучэльні, настаўнік чыстапісаньня й маляваньня ў Віленскіх вучэльнях 1866-91 гг. і з 1907 году ў Магілёве.[18][19][20]
  1. ^ Дробов, Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. / под редакцией А. И. Мальдиса. — Минск: Вышэйшая школа, 1974. — С. 310. — 334 с.
  2. ^ Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 3. Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 99, 156, 261. — 448 с. — 2480 ас. — ISBN 5-343-00319-2
  3. ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1895 год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1894. — С. 158.
  4. ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1896 год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1895. — С. 73.
  5. ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1902год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1901. — С. 84, 122. — 719 с.
  6. ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1903 год. / Хотунцовъ Г. А.. — Вильна: 1902. — С. 88. — 687 с.
  7. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1902 год.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1902. — С. 146. — XXXI,341,100.XXXVI с.
  8. ^ Российский государственный исторический архив: Ф. 789. Оп. 12 1903 г. «И». Д. 95. 9 л. — Академия художеств Министерства императорского двора. Пархоменко, Федор Григорьевич.
  9. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1904 год.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1904. — С. 169, 170. — 336 с.
  10. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1905 год. / рэд. Данилов Г. Г.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1905. — С. 277. — LXXXI,353.CC,50 с.
  11. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1907 год.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1907. — С. 199. — 302,151.V с.
  12. ^ Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдактары тома: Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мінск: Навука і тэхніка, 1990. — Т. 3. Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 260, 261. — 448 с. — 2480 ас. — ISBN 5-343-00319-2
  13. ^ Дробов, Л. Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. / под редакцией А. И. Мальдиса. — Минск: Вышэйшая школа, 1974. — С. 219. — 334 с.
  14. ^ «Магілёў». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 — С. 450.
  15. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1915 год. / рэд. Марченко И. И.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1915. — С. 34, 37. — XIV,289,195 с.
  16. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1916 год. / рэд. Марченко И. И.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1915. — С. 29, 32, 34. — 256,X,69,72 с.
  17. ^ а б Калатновер Г. Выстаўка работ мастака Ф. Пархоменкі.  (бел.) // Літаратура і мастацтва : штотыднёвая літаратурная і грамадзка-палітычная газэта. — 1939, 5 лістапада. — С. 4.
  18. ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1869 год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1869. — С. 74, 84, 88. — XIV,32,247,54,13,88 с.
  19. ^ Памятная книжка Виленской губерніи на 1891 год.. — Вильна: Изданіе Вяленскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1890. — С. 106, 132, 135. — 673 с.
  20. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1907 год.. — Могилевъ губ.: Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1906. — С. 91, 93. — 302,151.V с.
  21. ^ Каталёг 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі / Язэп Дыла, Мікола Шчакаціхін, Арон Касталянскі; мастакі: Анатоль Тычына, Міхаіл Эндэ. — Менск: 1925. — С. 22 (№№ 462—465). — 44 с. — 2000 ас.
  22. ^ Каталёг 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі. / Прадмова: П. Капаевіч, Мікола Шчакаціхін, Аляксандр Грубэ, Міхаіл Філіповіч, Арон Касталянскі; мастак: Анатоль Тычына. — Менск: БДВ, 1927. — С. 11 (№ 193). — 30 с. — 500 ас.
  23. ^ Шашалевіч А. Першая Усебеларуская выстаўка краязнаўчых фатаграфій і замалёвак. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: люты— сакавік 1928. — № 6—7 (33—34). — С. 3—10, 6.
  24. ^ Хроніка беларускай культуры. У БелДзяржМузэі… // Полымя : часопіс. — 1928. — № 3. — С. 240, 241.
  25. ^ Каталёг (Трэцяе) Усебеларускае мастацкае выстаўкі ў Менску — 1929. / Міхаіл Грамыка, Уладзімер Кудрэвіч, Мікалай Красінскі, Мікола Шчакаціхін, Міхась Станюта, А. Вало, Мікалай Касьпяровіч, А. Маркоўскі; мастак: Янка Кашкель. — Менск: ФЗВ, 1929. — С. 12 (№№ 150—153). — 17 с. — 500 ас.
  26. ^ Персональные и групповые выставки советских художников. 1917—1947. Справочник / составители: Алоян (Каримова) З. Р. и др.. — Москва: 1989. — С. 112. — 280 с. — 3500 ас. — ISBN 5-269-00368-6
  27. ^ Выставки советского изобразительного искусства. Справочник / составители: Азаркович В. Г. и др.. — Москва: Советский художник, 1967. — Т. 2. 1933—1940. — С. 356, 357. — 584 с. — 4000 ас.
  28. ^ Хроніка беларускай культуры. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 10. — С. 243.