Шчацінка (рака)
Выгляд
Шчацінка | |
Рака Шчацінка ў 1902 г. Мастак Тодар Пархоменка (1868—1940) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | ваколіцы вёскі Смолка, Чавускі раён 53°43′58″ пн. ш. 30°33′06″ у. д. / 53.73278° пн. ш. 30.55167° у. д. |
Вусьце | насупраць вёскі Вільчыцы 53°46′52″ пн. ш. 30°21′48″ у. д. / 53.78111° пн. ш. 30.36333° у. д. |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 11 км, зь іх 9 км на тэрыторыі Магілёўскага раёна |
Плошча басэйну | 44 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,8 ‰ |
Асноўныя прытокі | |
Правыя | ручай Падол |
Шчаці́нка, Шарсьцінка — рака ў Магілёўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Вільчанкі (левы прыток Дняпра).
Даўжыня ракі 11 км, зь іх 9 км на тэрыторыі Магілёўскага раёну. Плошча вадазбору 43,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на захад ад вёскі Смолка (Чавускі раён). Упадае з усходняга боку ў вадасховішча на рацэ Вільчанкі насупраць вёскі Вільчыцы. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэньні. Асноўны прыток — ручай Падол (справа).
Каля ракі населеныя пункты — Стужыца, Нядашава 1, Нядашава 2, Дубінка 1, Запруддзе. Каля вёсак Дубінка 1 і Нядашава 1 на рацэ вадасховішча.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шчацінка. // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 — С. 408.
- Шчацінка. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с. — С. 395.
- Маштаков, Пётр Лазаревич. Список рек Днепровского бассейна : с картой и алфавитным указателем.. — С.-Петербург: Состоящая при Императорской академии наук Комиссия по вопросу о географической номенклатуре, 1913. — С. 36. — 292 с. (рас.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Ред. Г. Г. Науменко. — Мінск: Белкартаграфія, 2012. — С. 17, 18. — 64 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-173-0 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шчацінка (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Справочник «Водные объекты Республики Беларусь». Общая характеристика речной сети Могилевской области. С. 473, 491, 492 (рас.)
- Магілёўскі раён. Карта-схэма. (рас.)