Перайсьці да зьместу

Міхаіл Кацар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Сяргеевіч Кацар
Дата нараджэньня 7 лістапада 1906
Месца нараджэньня вёска Клімавічы, Сеньненскі раён, Віцебская вобласьць
Дата сьмерці 30 сакавіка 1995 (88 гадоў)
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры (1934—1939)
Занятак мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра мастацтвазнаўства, этнаграфія
Месца працы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі
Сябра ў Саюз архітэктараў СССР[d] і Беларускі саюз архітэктараў[d]
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства[d] (1952)
Навуковы кіраўнік Ігар Грабар, Аляксей Някрасаў, Аляксей Шчусеў
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені

Міхаіл Ка́цар (7 лістапада [ст. ст. 25 кастрычніка] 1906, вёска Клімавічы, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня — 30 сакавіка 1995, Менск) — беларускі гісторык мастацтва. Доктар мастацтвазнаўства (1952), прафэсар (1956), пэдагог.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і: бацька Сяргей, маці Фядосься, старэйшая сястра Матрона Маркевіч (1886—1957).

Пісьменьнік Максім Гарэцкі ў 1925 годзе кватараваў у хаце бацькоў. Вядомы пісьменьнік абудзіў цікавасьць да народнай творчасьці, паказаў што гэта вялікая духоўная каштоўнасьць, сьведчаньне народнага таленту і майстэрства

У 1934 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры. Настаўнікі — вядомыя вучоныя Ігар Грабар, Аляксей Някрасаў, Аляксей Сідараў, Аляксей Шчусеў, Уладзімер Бонч-Бруевіч. Кожнае лета на радзіме ўсур’ёз заняўся вывучэньнем народнай мастацкай вышыўкі і ткацтва, як найбольш багатай крыніцы старажытных вобразаў і матываў. Усё, што чуў і бачыў, дбайна запісвалася, замалёўвалася, фатаграфавалася. Такім чынам, з 1934 да 1941 г. адбылося 9 паездак, у выніку якіх — сустрэчы з сотнямі ткачых, вышывальшчыц, каруначніц, дзясяткі сшыткаў і сотні аркушаў з запісамі, замалёўкамі і здымкі.[1]

Скончыў інстытут ў 1939 годзе. Працаваў загадчыкам аддзела музэя-сядзібы «Кускова», старэйшым рэдактарам выдавецтва «Мастацтва». 3 1943 году займаўся ў асьпірантуры пры Трацьцякоўскай галерэі пад кіраўніцтвам вядомага гісторыка мастацтва Ігара Эмануілавіча Грабара. Потым быў начальнікам аддзела аховы помнікаў архітэктуры Ўпраўленьня па справах архітэктуры пры СНК БССР. З 1946 г. у Акадэміі Навук Беларусі: у 1946–1950 гг. у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва (з 1947 загадчык сэктара выяўленчага мастацтва); у 1950–1957 гг. у Інстытуце літаратуры; у 1957–1964, 1969–70 гг. загадчык сэктара выяўленчага мастацтва й збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру. Быў адным з актыўных абаронцаў архітэктурнай спадчыны.[2][3] Адначасова ў 1953–1956 гг. загадчык катэдры выяўленчага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар кніг па гісторыі беларускага старажытнага й сучаснага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва й архітэктуры, артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. З—4, 1974—76; т. 7—8, 1972—77). Гэта былі фактычна першыя выданьні пра беларускае мастацтва, калі не ўлічваць недаступныя шырокай грамадзкасьці «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва» Міколы Шчакаціхіна 1928 году выданьня. Працы Міхаіла Кацара паказалі што ў мастацтва Беларусі старажытныя карані, эўрапейскі ўзровень і самабытныя нацыянальныя адметнасьці. Такая шырокамаштабная гістарычная карціна беларускага дойлідзтва, жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дала штуршок сучасным дасьледчыкам для грунтоўных пошукаў.

У апошнія гады працаваў над гісторыяй беларускай арнамэнтыкі ў ткацтве, вышыўцы, кераміцы.

У 1952 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Архітэктура беларускіх гарадоў XVII–XVIII стст.».[4] Чалец Саюза архітэктараў СССР з 1946 году.

Узнагароды і званьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
  1. ^ Беларускі арнамент : Ткацтва. Вышыўка. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. — С. 8. — 208 с. — 5000 ас. — ISBN 985-11-0066-8
  2. ^ М. Кацар. Пісьмо ў рэдакцыю. Патрэбны тэрміновыя меры. // ЛіМ : газэта. — 2 чэрвеня 1956. — С. 4.
  3. ^ М. Кацар, Н. Нікольскі, П. Глебка, П. Пестрак, Я. Цікоцкі, Ул. Уладамірскі, М. Ларчанка. «У абарону помнікаў культуры». // ЛіМ : газэта. — 20 кастрычніка 1956. — С. 1.
  4. ^ Архитектура белорусских городов XVII—XVIII вв.: автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора искусствоведческих наук. — Москва: Институт истории искусств Академии наук СССР, 1951. — 27 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]