Перайсьці да зьместу

Татарскае пісьменства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Татарскае пісьменства (па-татарску: Татар әлифбасы / Tatar älifbası) — пісьменства татарскае мовы. У розны час ужываліся розныя сыстэмы:

Супастаўляльная табліца

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кірыліца Арабіца Лацініца
Кірыліца
(с 1939)
Назва Альфабэт
Ільмінскага
(XIX ст.)
Иске имлә
(да 1920)
Яңа имлә
(1920—1927)
Арабіца
(2012)
Яңалиф
(1927—1939)
Яңалиф-2
(1999)
Лацініца
(2012)
А а а А а ا ,آ A a A a A a
Ә ә ә Ӓ ӓ ا ,ه ﺋﻪ Ə ə Ə ə Ä ä
Б б бы Б б ب ب B ʙ B b B b
В в вы В в ۋ ۋ V v V v V v
вэ (у) و و W w W w
Г г гэ Г г گ G g G g G g
гы ع ,غ Ƣ ƣ Ğ ğ Ğ ğ
Д д ды Д д د D d D d D d
Е е е Е е ي ى E e (Je je) E e (Ye ye) E e, Ye ye
Ё ё йо Ё ё يو يؤ Jo jo Yo yo Yo yo
Ж ж жы Ж ж ژ ژ Ƶ ƶ J j J j
Җ җ җэ Ж ж ج Ç ç C c C c
З з зы З з ز Z z Z z Z z
И и и И и ي ئی I i İ i İ i
Й й йы Й й ي ي J j Y y Y y
К к кэ К к K k K k K k
кы ق ق Q q Q q Q q
Л л лы Л л ل ل L l L l L l
М м мы М м م م M m M m M m
Н н ны Н н ن ن N n N n N n
Ң ң ңы Ҥ ҥ نک ,ڭ ڭ Ꞑ ꞑ Ꞑ ꞑ Ñ ñ
О о о О о و ﯰ ِ O o O o O o
Ө ө ө Ӧ ӧ و Ɵ ɵ Ɵ ɵ Ö ö
П п пы П п پ P p P p P p
Р р ры Р р R r R r R r
С с сы С с S s S s S s
Т т ты Т т ت ت T t T t T t
У у у У у و ﯮ ِ U u U u U u
Ү ү ү Ӱ ӱ و Y y Ü ü Ü ü
Ф ф фы Ф ф ف ف F f F f F f
Х х хы Х х خ ,ﺡ X x X x X x
Һ һ һэ Х х ه ه H h H h H h
Ц ц цы Ц ц تس Ts ts Ts ts Ts ts
Ч ч чы Ч ч چ C c Ç ç Ç ç
Ш ш шы Ш ш ش Ş ş Ş ş Ş ş
Щ щ щы Щ щ شچ Şc şc Şç şç Şç şç
Ъ ъ ъ Ъ ъ ء
Ы ы ы Ы ы ي ئ ِ Ь ь I ı I ı
Ь ь ь Ь ь
Э э э Э э ي ئ E e E e E e
Ю ю ю Ю ю يو يو Ju Ju (Jy jy) Yu yu (Yü yü) Yu yu (Yü yü)
Я я я Я я يا يا Ja Ja (Jə jə) Ya ya (Yə yə) Ya ya (Yä yä)
Заўвагі
  1. У сучаснай кірыліцы для зычных ğ ды q часам ужываюцца дыґрафы гъ ды къ адпаведна.
  2. У іскэ імля на пачатку словаў на галосны гук пісаўся абавязковы аліф з гамзою أ ,إ.
  3. У іскэ імля і сучаснай арабіцы ўэываюцца арабскія літары ﺡ خ ذ ص ض ظ ط ع для запісу арабскіх запазычаньняў.
  4. У яңа имля на пачатку словаў на галосны гук пісаўся абавязковы я з гамзою ئ.
  5. У альфабэце Ільмінскага магчымае ўжываньне літары ѣ, ѳ ды і.
Татарская АССР. 1930-я рокі. Брыґадыр на ячным полі. Надпіс на паліку татарскаю выкананы лацініцаю.

5 траўня 1939 року Прэзыдыюм Вярхоўнае Рады Татарскае АССР прыняў загад «Пра перавод татарскага пісьменства з лацінскага альфабэту на альфабэт на ґрунце расейскае ґрафікі», які быў зацьверджаны Законам ТАССР ад 17 жніўня таго ж року. Паводле яго быў усталяваны адзіны дзяржаўны татарскі альфабэт з 38 літарамі[2]. Нягледзячы на тое, што большасьць татараў мешкалі па-за межамі татарскае аўтаноміі, для іх гэты альфабэт таксама стаў абавязковым да ўжываньня.

Першапачатковы праект прафэсара М. Фазлуліна меркаваў поўную адмову ад дыякрытыкі і ўжываньне дыґрафаў: аь, жъ, нъ, оь, уь, хъ[3]. Аднак такі варыянт быў адкінуты як дужа нязручны. Потым, па праекце Курбангаліева ды Рамазанава быў прыняты альфабэт з даданьнем шасьці дадатковых літараў (Ө, Ә, Ү, ды Һ былі запазычаныя зь яналіфу, а Җ ды Ң былі створаныя з падобных кірылічных літараў), што ўжываецца дагэтуль.

А а Ә ә Б б В в Г г Д д Е е Ё ё
Ж ж Җ җ З з И и Й й К к Л л М м
Н н Ң ң О о Ө ө П п Р р С с Т т
У у Ү ү Ф ф Х х Һ һ Ц ц Ч ч Ш ш
Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю Я я

Гэтая чарга літараў у альфабэце была замацаваная ў студзені 1997 року Пастановаю Дзяржаўнае Рады РТ. Раней дадатковыя літары Әә, Өө, Үү, Җҗ, Ңң, Һһ месьціліся напрыканцы альфабэту. За 8 рокаў да гэтага, у 1989 годзе было прынятае рашэньне пра ўвод дадатковых літараў Ққ, Ғғ ды Ўў для пазначэньня ўвулярных гукаў къ (q) ды гъ (ğ), а таксама нескладовага в (w). Аднак гэтае рашэньне не было рэалізаванае збольшага праз чаканьне на хуткі пераход на лацінку, часткова праз тое, што ўвод гэтых літараў цалкам зьменіць артаґрафію татарскае мовы.

З шырокім распаўсюдам інтэрнэту ўзьнікла праблема з запісам тэкстаў, выкліканая адсутнасьцю літараў дадатковае кірыліцы ў стандартных разьвёртках. Адным з шырока распаўсюджаных рашэньняў у Татнэце было ўжываньне сыстэмы практычнае транскрыпцыі казановіцы. Аднак распачынаючы зь першае вэрсіі АС Windows XP, што выйшла ў 2001 годзе, усе наступныя АС сямейства Microsoft Windows па змаўчаньні маюць у сваім складзе татарскую клявіятурную разьвёрстку, як і неабходныя пашыраныя кірылічныя шрыфты. У цяперашні час у сувязі з шырокім распаўсюдам найноўшых вэрсіяў АС Windows ды Unicode казановіца згубіла актуальнасьць.

З 2013 року дапускаецца ўжываньне лацінкі й арабіцы пры звароце грамадзянаў у дзяржаўныя орґаны (глядзіце ніжэй). Паводле закону пра мовы, зацьверджанаму Парлямэнтам Татарстану 24 сьнежня 2012 року, татарскі альфабэт на ґрунце лацініцы выглядае наступным чынам:

На ґрунце лацініцы

A a Ä ä B b C c Ç ç D d E e F f
G g Ğ ğ H h I ı İ i J j K k Q q
L l M m N n Ñ ñ O o Ö ö P p R r
S s Ş ş T t U u Ü ü V v W w X x
Y y Z z '

Чышчыня літараў татарскае мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На матэрыяле пісьменнага корпусу татарскае мовы:

Ранґ[4] Літара Чышчыня
1 а 11,006% 11.006
 
2 ә 6,647% 6.647
 
3 б 2,798% 2.798
 
4 в 0,757% 0.757
 
5 г 2,913% 2.913
 
6 д 3,052% 3.052
 
7 е 7,218% 7.218
 
8 ё 0,000%
9 ж 0,065% 0.065
 
10 җ 0,463% 0.463
 
11 з 1,485% 1.485
 
12 и 4,438% 4.438
 
13 й 1,086% 1.086
 
14 к 4,995% 4.995
 
15 л 6,516% 6.516
 
16 м 2,997% 2.997
 
17 н 7,129% 7.129
 
18 ң 1,014% 1.014
 
19 о 1,796% 1.796
 
20 ө 0,905% 0.905
 
21 п 1,393% 1.393
 
22 р 6,818% 6.818
 
23 с 2,834% 2.834
 
24 т 5,289% 5.289
 
25 у 2,598% 2.598
 
26 ү 1,212% 1.212
 
27 ф 0,409% 0.409
 
28 х 0,722% 0.722
 
29 һ 0,404% 0.404
 
30 ц 0,166% 0.166
 
31 ч 1,481% 1.481
 
32 щ 0,006% 0.006
 
33 ш 1,788% 1.788
 
34 ъ 0,109% 0.109
 
35 ы 5,522% 5.522
 
36 ь 0,403% 0.403
 
37 э 0,293% 0.293
 
38 ю 0,189% 0.189
 
39 я 1,085% 1.085
 

На ґрунце арабскага альфабэту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альфабэт на ґрунце арабскае ґрафікі ўжываўся з X стагодзьдзя па 1920 рок[5]. Пачаў ужывацца продкамі казанскіх татараў пасьля прыняцьця імі ісламу. Атрымаў назву «иске имлә» — старое пісьмо, у адрозьненьне ад «яңа имлә» — новае пісьмо.

Альфабэт татарскае мовы. Сагыт Хальфін. Масква 1778.
آ ا ب پ ت ث ج چ
ح خ د ذ ر ز ژ س
ش ص ض ط ظ ع غ ف
ق ك گ ڭ ل م ن ه
و ۋ ي

Для гукаў, што адсутнічаюць у арабскай мове, ужываліся дадатковыя ґрафэмы[5]:

  • араба-пэрсыдзкія ґрафэмы для п, ч, ж, г — گ ژ چ پ
  • для ң ды в — ۋ ڭ

У 1912 годзе мадэрнізаваны варыянт арабскага шрыфту для татарскае мовы быў прапанаваны кнігавыдаўцам Іванам Харытонавым. На новым шрыфце ім быў выданы лемантар «Буләк».

Дыкрэтам РНК Татарскае АССР ад 19 сьнежня 1920 року было ўдакладненае й спрошчанае ўжываньне арабскага пісьма ў татарскай мове: вылучаныя некаторыя літары й знакі, уведзеныя дадатковыя літары. У лістападзе 1925 року Акадэмцэнтар Наркамату асьветы ТАССР выдаў Пастанову, паводле якое новыя правілы сталі абавязковымі для ўжываньня ва ўсіх савецкіх установах, школах ды татарскім друкарстве. «Яңа имлә» ужываўся ў татарскай мове да 1927 року, пасьля чаго быў уведзены «яналіф» на ґрунце лацінскае ґрафікі.

Татарскі альфабэт на ґрунце арабскае ґрафікі (1920—1927).

ئا ﺋﻪ پ ب ت ج چ ح
د ر ز ژ س ش ع ف
ق ك گ ڭ ل م ن و
ۋ ی ئو ئوُ ئ

На ґрунце кірыліцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альфабэт Ільмінскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы стандартызаваны альфабэт на ґрунце кірыліцы для татарскае мовы зьвязаны зь місіянэрскаю дзейнасьцю Мікалая Ільмінскага, які з сваімі пасьлядоўнікамі зьмяніў расейскі альфабэт для моваў народаў Паволжа. Альфабэт Ільмінскага ўжываўся для хрысьціянізацыі татарскага насельніцтва, і таму татары-мусульмане не ўжывалі яго. Першае выданьне на альфабэце Ільмінскага — лемантар — выйшаў у 1861 годзе[6].

Акрача літараў расейскага альфабэту, гэты альфабэт месьціў літары Ӓ ӓ, Ӧ ӧ, Ҥ ҥ, Ӱ ӱ. Гэты альфабэт дагэтуль ужываецца толькі крашанамі, заразом яны дагэтуль могуць ужываць дарэвалюцыйнае пісаньне праваслаўных імёнаў і літары ѣ, ѳ ды і[7].

А а Ӓ ӓ Б б (В в) Г г Д д Е е Ё ё Ж ж З з
И и Й й К к Л л М м Н н Ҥ ҥ О о Ӧ ӧ П п
Р р С с Т т У у Ӱ ӱ (Ф ф) (Х х) (Ц ц) Ч ч Ш ш
(Щ щ) (Ъ ъ) Ы ы (Ь ь) Э э Ю ю Я я

На ґрунце лацініцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя спробы лацінізацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1908—1909 роках татарскі паэт Сагыт Раміеў пачаў ужываць лацінскі альфабэт у сваіх творах. Для пазначэньня «цьвёрдых галосных» ён прапанаваў ужываць дыґрафы ea, eu, eo, ei. Але «арабісты» не далі яму рэалізаваць свой праект[7].

Аднак неўзабаве савецкаю ўладаю прайшла лацінізацыя ва ўсіх цюркамоўных рэспубліках СССР. Дзеля гэтага ў Маскве быў арґанізаваны адмысловы «Цэнтральны камітэт па новым альфабэце». Першым рэальным крокам да лацінізацыі стаў праект татарска-башкірскае лацініцы[8], апублікаваны ў ґазэце «Эшче» («Працаўнік») у 1924 годзе. Вымова літараў была ґрунтаваная на анґельскім альфабэце, а адмысловыя башкірскія гукі перадаваліся дыґрафамі. Гэты праект быў адхілены[7].

У 1924 годзе ў Баку і ў 1927 годзе ў Ташкенце былі скліканыя канфэрэнцыі цюркалёґаў. На абодвух канфэрэнцыях татарская дэлеґацыя, на чале зь пісьменьнікам Галімжанам Ібрагімам, а таксама казаская дэлеґацыя, выступалі супраць замены. Трэцяя канфэрэнцыя прайшла ў Казані. Гэтым разам татарская дэлеґацыя пагадзілася пачаць пераход на лацініцу. У красавіку 1926 у Казані распачала працу «Таварыства новага татарскага альфабэту» («Jaŋa tatar əlifвasь»/«Яңа татар әлифбасы»)[9].

Літары Яналіфа і іхнія арабскія аналяґі (1927)

З 3 ліпеня 1927 Яналіф быў абвешчаны афіцыйным пісьменствам татарскае мовы. У 1928 яналіф быў рэфармаваны і пасьля гэтага ўжываўся 12 рокаў. Крыніцы паказваюць на тое, што ў ім было 34 літары, але разыходзяцца ў тым, якою была 34-я: ці то быў дыґраф Ьj або апостраф. Таксама розныя зьвесткі існуюць пра чаргу літараў у альфабэце (Ə ставілася пасьля A або пасьля E, Ь пасьля E або Ƶ, Y пасьля Ş або X)[9].

Татарскі альфабэт на ґрунце лацінскае ґрафікі (1927—1939):

A a B ʙ C c Ç ç D d E e Ə ə F f
G g Ƣ ƣ H h I i J j K k L l M m
N n Ꞑ ꞑ O o Ɵ ɵ P p Q q R r S s
Ş ş T t U u V v X x Y y Z z Ƶ ƶ
Ь ь

Артаґрафія яналіфа была рэфармаваная ў 1931 ды 1934 роках[10].

У 1939 годзе ён быў заменены кірылічным альфабэтам. Цягам 12 рокаў актыўнага ўжываньня лацініцы таксама ўжываўся арабскі альфабэт (як яна імла, так і іскэ імла). Напрыклад, адзін Моабіцкі сшытак Мусы Джаліля быў напісаны яналіфам, а другі — арабскім пісьмом. Абодва сшыткі былі створаныя ў нямецкай вязьніцы пасьля афіцыйнага ўводу кірыліцы.

Таксама яналіф ужываўся ў нацысцкай прапаґандзе. Абмежавана яналіф ужываўся да пяцідзясятых рокаў, пакуль большасьць ужываных школьных падручнікаў складалі тыя, што былі вырабленыя да вайны. Яналіф таксама ўжывала частка татарскае дыяспары, у тым ліку татарская служба радыё «Свабодная Эўропа».

У постсавецкі пэрыяд актыўна абмяркоўвалася пытаньне пра замелу кірыліцы на лацініцу. У выніку новы татарскі альфабэт быў прыняты Законам Рэспублікі Татарстану ад 15 верасьня 1999 № 2352 «Пра аднаўленьне татарскага альфабэту на ґрунце лацінскае ґрафікі», аднак дзея закону была спыненая Пастановаю Канстытуцыйнага суду Расейскае Фэдэрацыі ад 16 лістапада 2004 № 16-П. Так або інакш, гэтая вэрсія лацініцы першапачаткова шырока ўжывалася, ёю выдавалася вучэбная й даведачная літаратура па татарскай мове і да г. п.

Пасьля скасаваньня ўжываньня лацініцы як афіцыйнае ў 2004—2005 роках рэспубліка некалькі зьмяніла ў 2011—2012 роках альфабэт у бок зьбліжэньня з турэцкім і агульным цюрскім альфабэтам (некаторыя дадатковыя літары адрозьніваюцца ад лацініцы 1999 року).

Літара N n зь ніжнім выносным элемэнтам
A a Ə ə B b C c Ç ç D d E e F f
G g Ğ ğ H h I ı İ i J j K k Q q
L l M m N n Ꞑ ꞑ O o Ɵ ɵ P p R r
S s Ş ş T t U u Ü ü V v W w X x
Y y Z z

Бо ў большасьці шрыфтоў адсутнічаюць 3 літары новага лацінскага альфабэту, у інтэрнэце плянавалася дазволіць ужываць Ä для пазначэньня Ә, Ö — для Ө, Ñ — для Ң[11]. Такі альфабэт ужываўся на сайце радыё Азатлык[12].

Акрамя таго, у 2003 годзе на афіцыйным сайце РТ прапаноўваўся да абмеркаваньня «Інтэрнэт-альфабэт» Іналіф (ад словаў Інтэрнэт і па-татарску: әлифба)[13]. Галоўная мэта гэтага альфабэту складалася ў тым, каб мець змогу ўводзіць і апрацоўваць татарскія тэксты з дапамогаю стандартнае анґельскае клявіятуры і без ужываньня дыякрытычных знакаў. Мадыфікацыя Inalif2 гэтага альфабэбу ўжываецца на сайце татарска-расейскага слоўніка www.suzlek.ru[14].

Пра канфлікт вакол пераходу на лацінскі альфабэт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імкненьне да моўнага сувэрэнітэту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напрыканцы 1980-х рокаў (пэрыяд галоснасьці й перабудовы) некаторыя татарскія лінґвісты й пісьменьнікі распачалі ўздымаць пытаньне пра вяртаньне да лацініцы.

Пытаньне пра ўвод лацінскае ґрафікі ў Татарстане афіцыйна было ўзьнятае ўжо на пачатку 1990-х рокаў пасьля распаду СССР адначасова зь пераходам на лацініцу некаторых цюрскіх колішніх савецкіх рэспублікаў. Другі Сусьветны канґрэс татараў, што прайшоў у Казані ў 1997, раіў рэспубліканскім уладам прыняць закон пра аднаўленьне татарскага альфабэту на ґрунце лацініцы.

15 верасьня 1999 Дзяржрада (парлямэнт) Татарстану прыняў закон «Пра аднаўленьне татарскага альфабэту на ґрунце лацінскае ґрафікі», які набыў моц 1 верасьня 2001.

Меркавалася, што пераход з кірыліцы на лацінскі альфабэт праходзіцьме паэтапна цягам цэлага дзесяцірочча. З восені 2000 лацініца ўжываецца ў шэрагу школаў у выглядзе досьледу. Да 2011, калі плянавалася скончыць пераход на лацінскі альфабэт, друкаваная прадукцыя мусіла выдавацца як на кірыліцы, так і на ґрунце лацінскага альфабэту.

Скасаваньне фэдэральнымі ўладамі й аспрэчваньне рэспублікаю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 студзеня 2002 Дзяржаўная Дума Расейскае Фэдэрацыі ўнесла папраўку ў Фэдэральны Закон «Пра мовы народаў РФ», якая ўсталявала, што ґрафічным ґрунтам дзяржаўнае мовы РФ і ўсіх дзяржаўных моваў рэспублікаў РФ ё кірыліца. На гэты час сярод рэспублікаў Расеі, што прадугледжвалі пераклад пісьменства на лацінку, былі Татарстан ды Карэлія.

У кастрычніку 2004 року Канстытуцыйны суд Расейскае Фэдэрацыі распачаў разгляд некалькіх пытаньняў, што тычацца статусу татарскае мовы.

Першае пытаньне тычылася канстытуцыйнасьці нормаў законаў Рэспублікі Татарстану «Пра мовы народаў Рэспублікі Татарстану» ды «Пра адукацыю» у дачыненьні да вывучэньня татарскае мовы ў дашкольных, школьных і сярэдніх адмысловых навучальных установах. Старшыня Дзяржрады Рэспублікі Татарстану Фарыд Мухамэтшын паведаміў у судзе, што ў месцах кампактнага пражываньня татараў (у асноўным у сельскай мясцовасьці) ўсе прадметы выкладаюцца на татарскаю. У школах для нацыянальных меншасьцяў ўсе прадметы таксама выкладаюцца на карэнных мовах, напрыклад чуваскаю. У сувязі з тым, што расейскамоўнае насельніцтва Татарстану складае 47% супраць 53% татарскамоўнага, у мэтах «захаваньня самабытных моваў» улады рэспублікі прынялі праґраму навучаньня двом дзяржаўным мовам — расейскай ды татарскай — у роўных абыймах. Заразом у вузах Татарстану выкладаньне вядзецца ня толькі расейскаю, але й часткова татарскаю, а справаводзтва — расейскаю й татарскаю мовамі адначасова.

Другое пытаньне разглядалася з падачы Вярхоўнага суду й парлямэнту Рэспублікі Татарстану — яны прахаюць прызнаць неканстытуцыйнымі нормы Закону РФ «Пра мовы народаў РФ», што зрабіў кірыліцу абавязковаю для ўсіх моваў Расеі. Дзяржрада й Вярхоўны суд Татарстану ўпэўненыя, што вырашаць, якім будзе ґрафічны ґрунт ў нацыянальнай мовы, суб’ект Фэдэрацыі можа самастойна.

Рашэньне Канстытуцыйнага суду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 лістапада 2004 Канстытуцыйны суд РФ прызнаў правы орґану фэдэральнае заканадаўчае ўлады ўсталёўваць ґрафічны ґрунт дзяржаўных моваў народаў Расеі, адхіліўшы тым самым спробы ўладаў Татарстану перавесьці татарскае пісьменства з кірыліцы на лацініцу.

Суд адзначыў, што ўсталяваньне адзінага ґрафічнага ґрунту дзяржаўных моваў народаў Расеі «леґетымуе гістарычна сфармаваныя рэаліі», «забясьпечвае — у мэтах захаваньня дзяржаўнага адзінства — гарманізацыю й збалянсаванае функцыянаваньне агульнафэдэрацыйнае мовы й дзяржаўных моваў рэспублікаў» і ў той жа час не перашкаджае «рэалізацыі грамадзянамі Расеі правоў ды свабодаў у моўнай сфэры».

Канстытуцыйны суд адзначыў, што зьмена ґрафічнага ґрунту дапушчальная, калі яна «адказвае гісторыка-культурным, сацыяльным і палітычным рэаліям і інтарэсам шматнацыянальнага народу Расеі». Але рашэньне такога пытаньня рэспублікаю ў аднабаковым парадку можа прывесьці «да паслабленьня фэдэрацыйнага адзінства й абмежаваньня правоў ды свабодаў грамадзянаў, у тым ліку што пражываюць за межамі гэтае рэспублікі, для якіх гэтая мова ё роднаю»[15].

Пасьля абвяшчэньня рашэньня кіраўнік Дзяржрады Рэспублікі Татарстану Фарыд Мухамэтшын паведаміў, што ўлады рэспублікі ня маюць намер больш зьвяртацца па гэтых пытаньнях у хоць-якія суды, улучаючы Эўрапейскі.

28 сьнежня 2004 року рашэньнем Вярхоўнага суду РТ была задаволеная заява пракурора РТ пра прызнаньне закону № 2352 «Пра аднаўленьне татарскага альфабэту на ґрунце лацінскае ґрафікі» нядзейным. Такім чынам, праіснаваўшы крыху больш за 5 рокаў, з 22 студзеня 2005 року татарская лацінка 1999 року спыніла ўжывацца афіцыйна і, паводле зьмененага рэспубліканскага закону, была пакінутая для ўжываньня ў парадку досьледу[16].

Гэтае рашэньне Вярхоўнага суду было потым пацьверджанае таксама прыняцьцем 24 сьнежня 2012 року закону 5-ЗРТ «Пра прызнаньне страціўшым моц Закону Рэспублікі Татарстану „Пра аднаўленьне татарскага альфабэту на ґрунце лацінскае ґрафікі“»[17].

Далейшы розьвітак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 ліпеня 2011 року на паседжаньні камітэту Дзяржрады РТ па культуры, навуцы, адукацыі і нацыянальных пытаньнях быў разгледжаны праект закону РТ «Пра ўнёсак зьменаў у Закон РТ „Пра аднаўленьне татарскага альфабэту на ґрунце лацінскае ґрафікі“». Гаворка ня йшла пра замену кірыліцы на лацініцу, а фактычна замест ўвядзеньня новага альфабэту прапаноўвалася проста афіцыйная сыстэма навуковае трансьлітэрацыі з арабскага й кірылічнага татарскіх альфабэтаў на лацініцу. Заразом альфабэт быў некалькі зьменены ў бок зьбліжэньня з турэцкім і агульным цюрскім альфабэтам[18][19][20].

24 сьнежня 2012 року Дзяржаўная Рада РТ прыняла закон 1-ЗРТ «Пра ўжываньне татарскае мовы як дзяржаўнае мовы Рэспублікі Татарстану»[21]. Паводлу закону, кірылічны альфабэт застаецца афіцыйным альфабэтам, аднак стала дапушчальным ужываньне лацініцы й арабіцы пры звароце грамадзянаў у дзярдаўныя орґаны й лацініцы падчас трансьлітэрацыі. У афіцыйных адказах дзяржаўных орґанаў ужываецца кірыліца, аднак прадугледжваецца змога дубляваньня кірылічнага тэксту лацініцаю або арабіцаю. Адпаведнасьць літараў кірыліцы літарам лацініцы й арабіцы паказаная ў дадатку да закону.

  1. ^ ► tatar.cz Праверана 2013-05-30 г. Архіўная копія ад 2012-09-08 г.
  2. ^ О переводе татарской письменности с латиницы на алфавит на основе русской графики 1939 г. Праверана 2019-12-10 г. // Сайт, посвящённый 90-летию ТАССР.
  3. ^ Татар аьдяби телененъ алфавиты хъям орфографиясе. — Казан, 1938.
  4. ^ Сайхунов М. Р., Ибрагимов Т. И., Хусаинов Р. Р. « Список частотности букв татарского языка Праверана 2019-12-10 г.»
  5. ^ а б {{{аўтар}}} 1778.
  6. ^ Р. Р. Исхаков К истории создания первого татарского кириллического алфавита и формирования письменной традиции татар-кряшен (крещеных татар) // Известия Самарского научного центра РАН. — 2015. — Т. 17. — № 3. — С. 319—322. — ISSN 1990-5378.
  7. ^ а б в Закиев, М. З. Тюрко-татарское письмо. История, состояние, перспективы. — М.: Инсан, 2005.
  8. ^ Sәjfi-Qazanlь F. Tatarlar arasьnda «Jaŋalif» tarixь. — Qazan, 1928.
  9. ^ а б Яңалиф // Татарский энциклопедический словарь. — Казань: Институт Татарской энциклопедии АН РТ, 1999. — 703с. с. — ISBN 0-9530650-3-0
  10. ^ [1]
  11. ^ Глядзіце коды Unicode: Постановление Кабинета Министров Республики Татарстан от 27 сентября 2000 г. N 695 «О стандартах кодировки символов татарского алфавита на основе латинской графики и базовых программах для компьютерных применений» Праверана 2019-12-10 г.
  12. ^ Пример: https://web.archive.org/web/20041114125225/http://www.azatliq.org/news/local/tb/archives/2003/12/12.ASP#109855
  13. ^ «Inalif» : Республика Татарстан Архіўная копія ад 2009-03-10 г.
  14. ^ βerenche on-line tatarcha-ruscha su’zlek Архіўная копія ад 2007-10-26 г.
  15. ^ Постановление Конституционного Суда РФ от 16 ноября 2004 г. N 16-П «По делу о проверке конституционности положений пункта 2 статьи 10 Закона Республики Татарстан „О языках народов Республики Татарстан“, части второй статьи 9 Закона Республики Татарстан „О государственных языках Республики Татарстан и других языках в Республике Татарстан“, пункта 2 статьи 6 Закона Республики Татарстан „Об образовании“ и пункта 6 статьи 3 Закона Российской Федерации „О языках народов Российской Федерации“ в связи с жалобой гражданина С. И. Хапугина и запросами Государственного Совета Республики Татарстан и Верховного Суда Республики Татарстан»(недаступная спасылка)
  16. ^ [www.pravoteka.ru/docs/respublikatatarstan/14296.html Решение Верховного Суда РТ от 28.12.2004 № 3п-1-32/2004 о «Признании противоречащим федеральному законодательству и недействующим закона Республики Татарстан от 15.09.1999 № 2352 „О восстановлении татарского алфавита на основе латинской графики“»] Архіўная копія ад 2012-09-07 г.
  17. ^ Закон 5-ЗРТ О признании утратившим силу Закона Республики Татарстан «О восстановлении татарского алфавита на основе латинской графики» Праверана 2019-12-10 г. Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
  18. ^ Сабирова Алия (2011-06-29) В закон о восстановлении татарского алфавита на основе латинской графики внесут изменения. Татар-информ. Праверана 2011-08-25 г.
  19. ^ Мухамедшин Руслан (2011-06-29) Состоялось заседание Комитета по культуре, науке, образованию и национальным вопросам. отдел по взаимодействию с общественностью и СМИ. Праверана 2011-08-25 г. Архіўная копія ад 2012-02-03 г.
  20. ^ Проект закона Республики Татарстан «О внесении изменений в Закон Республики Татарстан „О восстановлении татарского алфавита на основе латинской графики“» Праверана 2019-12-10 г. Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
  21. ^ Закон 1-ЗРТ «Об использовании татарского языка как государственного языка Республики Татарстан» Праверана 2019-12-10 г. Архіўная копія ад 2016-03-03 г.
  • Зайнуллин Г. Г. Татарская азбука на основе арабской графики (Самоучитель) = Гарәп язуы нигезендә татарча әлифба (үзлегеннән өйрәнүчеләр өчен). — Казан: Татарстан китап нәшрияти, 1989. — 112 с. — 300 000 ас. — ISBN 5-298-00563-2
  • Курбатов Х. Р. История алфавита и орфографии татарского языка = Татар теленең, алфавит һәм орфография тарихы. — Казан: Татарстан китап нәшрияти, 1960. — 132 с.
  • Хальфин, Сагит. Азбука татарского языка. — М.: 1778. — 52 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]