Фіта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ѳ, ѳ (фіта) — перадапошняя літара стара- і царкоўнаславенскай мовы кірыліцы, апошняя (пасьля выхаду з ужытку ў канцы XIX стагодзьдзя іжыцы) літара дарэвалюцыйнага расейскага альфабэту. Да 1897 году выкарыстоўвалася ва ўдмурцкім альфабэце.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіць ад грэцкай літары тэта (Θ, θ), якая мае лікавае значэнне — 9. У кірыліцы выглядае як Early Cyrillic letter Fita.png (у некаторых почырках і шрыфтах гарызантальная рыса перасякае авал прыкметна ніжэй за сярэдзіну ці нават тычыцца яго зьнізу, што можа прыводзіць да зьмешваньня гэтай літары з Д). У першапачатковай глаголіцы, як мяркуюць, фіта адсутнічала; у пазьнейшай сустракаецца запазычаны ці то непасрэдна з грэцкага, ці то нават з кірыліцы знак GlagolitsaThita.gif (Ⱚ), які ня мае лічбавага значэньня.

Літара Ѳ (фіта) пазначала гук, блізкі да ангельскага глухога th. У царкоўнаславенскіх тэкстах украінска-беларускага зводу чыталася як [т], а царкоўнаславенскіх тэкстах расейскага зводу як [ф] і прыкладна да сярэдзіны XVII ст. выкарысталася як варыянт літары Ф (хверт), безадносна этымалёгіі.

Пазьней розначытаньні паўплывалі на сучаснае адрозьненьне чытаньня словаў у беларускае і расейскае мовах:

Арыґінал Чытаньне і перадача ў беларускай мове Чытаньне і перадача ў расейскай мове
Ѳеодоръ Тэадор — Тодар, Хвеадор — Хведар Феодор — Федор — Фёдор
Ѳекля Тэкля Фекла — Фёкла
Миѳъ Міт Миф
Орѳографія Артаґрафія Орфография
Каѳедра Катэдра Кафедра

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Фітасховішча мультымэдыйных матэрыялаў