Агульны цюрскі альфабэт
Агульны цюрскі альфабэт | |
Саманазва | Ortak Türk Alfabesi |
---|---|
Тып | альфабэт на аснове лацінкі[d] |
Мовы | цюрскія |
Зьвязаныя пісьменствы | |
Паходжаньне |
|
Характарыстыка | |
Знакаў | 34 |
Літары | A Ä B C Ç D E F G Ğ H I İ J K L M N Ň O Ö P Q R S Ş T U Ü V W X Y |
Агу́льны цю́рскі альфабэ́т (па-турэцку: Ortak Türk Alfabesi, па-ангельску: Common Turkic Alphabet) — праект адзінага лацінскага альфабэту для ўсіх цюрскіх моваў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сувязі з распадам СССР у створаных рэспубліках, у якіх цюрскія мовы былі асноўнымі, ізноў сталі папулярныя ідэі панцюркізму, і як сьледзтва рух за аднаўленьне лацінскага альфабэту. У мэтах уніфікацыі і па ініцыятыве Турэччыны ў лістападзе 1991 року ў Стамбуле быў праведзены міжнародны навуковы сымпозіюм па выпрацоўцы ўніфікаванага альфабэту для цюрскіх моваў. Ён цалкам ґрунтаваўся на турэцкім альфабэце, але з дадаткам некаторых адсутных літараў: ä, ñ, q, w, x. У выніку альфабэт складаўся з 34 літараў, 29 зь якіх былі ўзятыя з турэцкага.
А а | Ä ä | B b | C c | Ç ç | D d | Е е |
F f | G g | Ğ ğ | H h | I ı | İ i | J j |
K k | L l | М m | N n | Ñ ñ | О о | Ö ö |
P p | Q q | R r | S s | Ş ş | Т t | U u |
Ü ü | V v | W w | X x | Y y | Z z |
Першым прыняў гэты альфабэт Азэрбайджан у сьнежні 1991 року, пазьней Туркмэністан у карсавіку 1993 року й Узбэкістан у верасьні 1993 року.
У верасьні 1993 року на чарговай канфэрэнцыі ў Анкары, прадстаўнікі Азэрбайджану, Туркмэністану й Узбэкістану афіцыйна заявілі пра пераход на новы альфабэт.
Аднак ужо ў 1992 годзе Азэрбайджан рэфармуе свой альфабэт і замяняе літару ä на ə, узятую з старое кірыліцы й яналіфу.
У траўні 1995 року ўрад Узбэкістану цалкам адмаўляецца ад новага альфабэту на карысьць іншага, ґрунтаванага толькі на стандартнай 26-літаровай лацініцы. Гэтую ж вэрсію прымаюць і для каракалпацкае мовы.
Туркмэністан таксама ўводзіць у 1995 годзе свой альфабэт, што часткова паходзіць на агульны цюрскі і адрозьніваецца ад яго па чарзе літараў.
У выніку агульным цюрскім альфабэтам зь невялікімі зьменамі карыстаюцца толькі азэрбайджанская (1991, зь зьменаю адной літары ў 1992), ґаґавуская (1996), крымскататарская (1992, афіцыйна з 1997), татарская ў Татарскай Вікіпэдыі (з 2013) ды некаторых сродках масавае інфармацыі (з 1999)[1][2].
Татарская лацініца, уведзеная ў верасьні 1999 і скасаваная ў студзені 2005, ужывае некалькі адрозны набор дадатковых літараў (ŋ замест ñ, ə замест ä), а таксама літару ɵ замест турэцкае ö. З 24 сьнежня 2012 року агульны цюрскі альфабэт ужываецца як сродак трансьлітэрацыі татарскае кірыліцы[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Intertat.ru — elektron gazetası Праверана 2015-09-27 г. Архіўная копія ад 2017-07-27 г.
- ^ «Tatar-inform» MA Tatarstan Respubliqası mäğlümat ağentlığı Праверана 2015-09-27 г. Архіўная копія ад 2015-06-26 г.
- ^ Закон 1-ЗРТ «Об использовании татарского языка как государственного языка Республики Татарстан» Праверана 2013-08-25 г. Архіўная копія ад 2016-03-03 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Mehmet Uzman Romanisation in Uzbekistan Past and Present // Journal of the Royal Asiatic Society of Great Britain & Ireland. — Cambridge: Cambridge University Press, 2010. — Т. 20. — № 1. — С. 49-60. — ISSN 1356-1863.
- Mehmet Kara Turkic Republics And Thirty-Four Letter Common Latin Alphabet // Turkish Studies. — 2009. — Т. 4. — № 3. — С. 1301—1310. — ISSN 1308-2140.