Талмуцішкі
| Талмуцішкі лац. Tałmuciški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Смаргонскі |
| Сельсавет | Каранёўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°24′47″ пн. ш. 26°13′45″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 4 чал. (1999) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1592 |
| Паштовы індэкс | 231035 |
| СААТА | 4256824094 |
| Нумарны знак | 4 |
| Талмуцішкі на мапе Беларусі ± Талмуцішкі | |
Талму́цішкі[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Студзянцу. Уваходзяць у склад Каранёўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Таламот або Талмут (Talamot, *Talmut[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Талейка, Дальман, Талімунт; германскія імёны Taleke, Dalman, Talamund) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[5] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[6], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[7]. Такім парадкам, імя Талмут азначае «дух дасьціпнасьці»[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[8], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[9]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[10].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 25 чэрвеня 2008 году вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсавету[11].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 4 чалавекі
- 2009 год — няма зьвестак[12]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 337.
- ↑ Kaufmann H. Altdeutsches Namenbuch: Bd. 1. Altdeutsche Personennamen. Ergänzungsband. — München, 1968. S. 90.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 400.
- 1 2 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района» (рас.)
- ↑ Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.