Трыбадызм
Выгляд
Трыбадызм (ад па-грэцку: τριβειν — церціся) — адна з формаў лесбійскай практыкі, калі партнёркі дасягаюць аргазму дзякуючы ўзаемнаму трэньню клітарамі.
У Старажытнай Грэцыі трыбадызмам звалася лесбійскае каханьне. Пад трыбадамі разумеліся жанчыны, якія прадпрымаюць сумесныя палавыя дзеяньні — ласкі рукамі, кунілінгус, зносіны пасродкам алізба або натуральнай выявай.
Жаночая гомасэксуальнасьць, па агульнапрынятым паданьні антычнасьці, была асабліва распаўсюджаная на выспе Лесбас (адгэтуль тэрмін «лесбійскае каханьне»), а найболей вядомай жанчынай, ухваляўшай гэты выгляд каханьня, была старажытнагрэцкая паэтка — Сапфо.