Перайсьці да зьместу

Абіджан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абіджан
Населены пункт
Герб
Краіна Кот д’Івуар
Дэпартамэнт Абіджан
Першыя згадкі 1896
Дата заснаваньня 1898
Геаграфія
Плошча
  • 2119 км²
Вышыня НУМ 18 м
Каардынаты 5°19′ пн. ш. 4°02′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова француская мова
Этнахаронімы Abidjanese, Abidjanais ou Abidjanaise[2], абиджа́нец[3], абиджа́нцы[3] і Abidjanai
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 21
Сайт abidjan.district.ci (фр.)
Абіджан на мапе Кот д’Івуару
Абіджан
Абіджан
Абіджан

Абіджа́н (па-француску: Abidjan) — горад у Кот д’Івуары і, фактычна, ейная эканамічная сталіца. Паводле стану на 2021 год насельніцтва гораду складала 6,3 мільёнаў жыхароў[4], што фармуе прыкладна 21,5% ад агульнага насельніцтва краіны, што робіць яго шостым паводле велічыні горадам у Афрыцы, пасьля Лагаса, Каіру, Кіншасы, Дар-эс-Саламу і Яганэсбургу. Зьяўляючыся адным з цэнтраў Заходняй Афрыкі, Абіджан характарызуецца высокім узроўнем індустрыялізацыі і урбанізацыі. Гэта таксама адзін з самых густанаселеных францускамоўных гарадоў у сьвеце. Горад хутка павялічваўся пасьля будаўніцтва новай прыстані ў 1931 годзе, а затым абвяшчэньнем места сталіцай тагачаснай калёніі ў 1933 годзе. Абіджан стаўся сталіцай Кот д’Івуару па здабыцьці незалежнасьці ад Францыі ў 1960 годзе. У 1983 годзе горад Ямусукра быў прызначаны афіцыйнай палітычнай сталіцай краіны. Тым ня менш, Абіджан лічыцца эканамічнай сталіцай праз свой памер і эканамічную моц. Таксама амаль усе палітычныя інстытуцыі і замежныя амбасады працягваюць месьціцца ў Абіджане.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]