Сьцяг Манака
Прапорцыі: 4:5. Уяўляе сабой палотнішча зь дзьвюма роўнавялікімі палосамі, разьмешчанымі гарызантальна. Зьверху — паласа чырвонага колеру, зьнізу — белага.
Прыняты ў 1881 годзе. Колеры сьцягу зьвязаныя з колерамі княжага роду Грымальдзі, прадстаўнікі якога кіруюць княствам з эпохі сярэднявечча. Манацкія сьцягі чырвоных і белых гербавых колераў вядомыя з 1339 году. У XIV—XVIII стагодзьдзях яны ўяўлялі сабой палотнішча з чырвоных і белых ромбаў альбо былі белымі з поўным гербам у цэнтры. Апошні сьцяг афіцыйна лічыцца ўрадавым, хоць вывешваецца рэдка. У канцы XVIII стагодзьдзя Манака было далучана да Францыі, але ў 1814 годзе пасьля падзеньня Напалеона кіраваньне дынастыі Грымальдзі ў Манака было адноўлена. Тады жа зьявіўся і цяперашні манацкі сьцяг, атрымалы малюнак у выглядзе дзьвюх гарызантальных палос чырвонага і белага колераў. Афіцыйна ён зацьверджаны толькі ў 1881 годзе. Падабенства сьцягоў Манака і Інданэзіі паслужыла падставай для дыпляматычнага канфлікту. Калі ўраду Манака стала вядома, што Інданэзійская Рэспубліка ў 1945 годзе прыняла такі жа, як у Манака, сьцяг, яно заявіла па гэтай падставе афіцыйны пратэст. Аднак пратэст быў адхілены на той падставе, што сьцяг Інданэзіі па паходжаньні зьяўляецца яшчэ больш старажытным, чым сьцяг Манака.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг Манака — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў