Сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў паводле вэрсіі Rolling Stone
Сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў быў апублікаваны часопісам Rolling Stone у лістападзе 2003 году. Сьпіс складаўся па выніках галасаваньня, у якім бралі ўдзел 273 рок-музыкаў, музычныя крытыкі ды прадусары, кожны зь якіх прадставіў свой сьпіс у 50 альбомаў. Сьпіс улучыў альбомы, што прадстаўляюць розныя музычныя напрамкі, такія як поп, рок, мэтал, панк, соўл, блюз, фолк, джаз, гіп-гоп ды іх камбінацыі.
У 2005 годзе сьпіс выйшаў у выглядзе кнігі. Уступнае слова напісаў крытык Стывэн Ван Зант. Сьпіс, які быў прадстаўлены ў кнізе, крыху адрозьніваўся ад арыгіналу, бо рэдактар выдаліў нейкія кампіляцыйныя альбомы ды ўлучыў два LP-альбомы Робэрта Джонсана King of the Delta Blues Singers і The Complete Recordings, вызваліўшы такім чынам 8 дадатковых месцаў у сьпісе.
Статыстыка сьпісу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па колькасьці прадстаўленых альбомаў у гэтым сьпісе лідыруюць такія выканаўцы:
- The Beatles — 11 (зь іх 4 у першай дзясятцы)
- Боб Дылан ды The Rolling Stones — па 10 (адпаведна 2 і 1 у пяршай дзясятцы)
- Брус Спрынгстын — 8
- The Who — 7
- Элтан Джон і Дэйвід Боўі — 6
Разьмеркаваньне па часе выпуску альбому мае такую статыстыку:
- 1950-я ды раней — 29 альбомаў (5,8%)
- 1960-я — 126 (25,2%) (7 зь іх у першай дзясятцы)
- 1970-я — 183 (36,6%) (3 у першай дзясятцы)
- 1980-я — 88 (17,6%)
- 1990-я — 61 (12,2%)
- 2000-я — 13 (2,6%)
Поўны сьпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ніжэй прадстаўлены сьпіс у арыгінальным выглядзе:
Крыніцы й заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Альбом запісаны ў 1963 годзе
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьпіс на сайце Rolling Stone (анг.)











