Панк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Панк (па-ангельску: punk) — моладзевая субкультура, якая ўзьнікла ў сярэдзіне 1970-х гадоў у Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і Аўстраліі, характэрнымі асаблівасьцямі якой зьяўляюцца крытычнае стаўленьне да грамадзтва і палітыкі. З панк-рокам цесна злучана імя амэрыканскага мастака Эндзі Ўорхала і прадусаванага ім гурта Velvet Underground. Іх саліст Лу Рыд лічыцца бацькам-заснавальнікам альтэрнатыўнага року, плыні, якая цесна злучана з панк-рокам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Два панкі ў цягніку ў Брытаніі. 1986 год. У хлопца справа бачны сымбаль гурта Crass

Панк як субкультура пачаў зьяўляцца ў сярэдзіне 70-х гадоў папярэдняга стагодзьдзя ў ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і іншых краінах. Дакладнае месца паходжаньня трывалы час заставалася галоўнай спрэчкай усярэдзіне руху.[1]

Ранейшы панк-рок, прота-панк — гэта быў пад’ём гаражнага року канца 1960-х на паўночным усходзе ЗША.[2] У 1974—1976 гадох у Нью-Ёрку ладзілася першае мерапрыемства, арганізаванае панк-лэйблам.[3] Амаль у той жа час утварылася свая панк-аўдыторыя ў Лёндане,[4] а потым і ў Лос-Анджэлесе.[5] Гэтыя тры гарады сталі цэнтрамі разьвіцьця панк-культуры.

Музыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Панк-рок

Панк-субкультура вылучаецца праслухоўваньнем запісаў гуртоў, якія граюць агрэсіўны від рок-музыкі — панк-рок, ці проста панк. Большасьць гуртоў выкарыстоўвае гітарныя партыі з выкарыстаньнем дысторшну і шумныя бубновыя партыі, якія былі ўласьцівыя гаражнаму року 1960-х гадоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Will Success Spoil The Fruit?(анг.) Creem magazine
  2. ^ Protopunk(анг.) Allmusic.com
  3. ^ Harrington, Joe S. Sonic Cool: The Life & Death of Rock 'N' Roll. pp. 324-30. 2002. Hal-Leonard. USA
  4. ^ Harrington, Joe S. Sonic Cool: The Life & Death of Rock 'N' Roll. pp. 344-50. 2002. Hal-Leonard. USA
  5. ^ Punk(анг.) All Music Guide

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Панксховішча мультымэдыйных матэрыялаў