Blondie
Blondie | |
![]() | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1974— |
Адкуль | Нью-Ёрк |
Жанр(ы) | рок-музыка, новая хваля, пост-панк, power pop, дэнс-рок, поп-панк |
Выдавец | Sony Music, Chrysalis Records, Private Stock Records, Sony BMG |
Удзельнікі | |
Debbie Harry, Chris Stein, Clem Burke, Tommy Kessler, Leigh Foxx, Matt Katz-Bohen | |
https://www.blondie.net/ |
Blondie («Блёндзі» перакладаецца як «бляндынка») — амэрыканскі гурт, піянэры новай хвалі і панк-року. Гурт зрабіўся вядомым пасьля свайго альбому «Parallel Lines», які выйшаў у 1978 годзе. Песьні з гэтага альбому сталі міжнароднымі хітамі. У 1982 годзе гурт распаўся, Дэбі Хары, вакалістка, пачала сольную кар’еру. У 1997 годзе гурт ізноў сабраўся і выступае дасюль.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Каманда паўстала ў жніўні 1974 году ў Нью-Ёрку і першыя чатыры гады разглядаліся як зорка мясцовага року-андэграўнду. Склад удзельнікаў мяняўся, пакуль у 1977 годзе не замацаваўся ў фармаце сэкстэце. Адчувальны камэрцыйны посьпех прыйшоў спачатку ў Вялікабрытаніі, з выхадам трэцяга альбома «Parallel Lines» (1978), за які камандзе была прысуджана прэмія «Грэмі» у намінацыі «лепшы жаночы рок-вакал». Аднак сапраўднай бомбай стаў трэці сынгл з альбому «Heart of Glass», запісаны ў стылі дыска. Ён узначаліў гіт-парады па ўсім сьвеце і стаў адной з самых яскравых мэлёдый эпохі дыска. За ім сталі папулярнымі яшчэ два чарттопэры — «Sunday Girl» і «Atomic».

Рост папулярнасьці Blondie і іх пераўтварэньне з альтэрнатыўнага рок-гурта ў модны танцавальны калектыў спрыялі таму, што для публікі і журналістаў ўсіх іншых удзельнікаў гурта стала засланяць агрэсіўная сэксуальная салістка Дэбі Хары — тая самая бляндынка, якая дала групе яе назву. Менавіта да яе было прыкавана ўвага гледачоў на канцэртах і ў відэакліпах. Па на просьбу італьянскага прадусара Джорджа Мародэру яна піша словы на модную танцавальную мэлёдыю «Call Me», якая прагучала ў 1980 годзе ў фільме «Амэрыканскі жыгала» з Рычардам Гірам у галоўнай ролі. Трэк «Call Me» на працягу шасьці тыдняў займаў першае месца ў амэрыканскіх поп-чартах, быў намінаваны на «Залаты глёбус» як лепшая песьня да фільму і, па дадзеных часопіса Billboard, стаў самым прадаваным сынглам году ў ЗША.
У лістападзе 1980 году выйшаў эклектычны альбом Autoamerican, які ўтрымліваў яшчэ два супэрхіты — «The Tide is High» у стылі рэгі і «Rapture» — другую мэлёдыю з элемэнтамі рэпу, якая ўзначаліла амэрыканскі гіт-парад продажаў. Наступны альбом, The Hunter (1982), апынуўся даволі правальным з пункту гледжаньня продажаў, і Дэбора занялася сольнай кар’ерай. Нягледзячы на тое, што рэпутацыя гурта сярод музычных крытыкаў падвышалася, гурт вырашыў распусьціцца.
Адраджэньне гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1997 годзе, упершыню за 15 гадоў, удзельнікі групы пачалі працаваць разам. Яны выпусьцілі кавэр-вэрсію на кампазыцыю Ігі Попа «Ordinary Bummer» і трыбютный альбом We Will Fall (1997).
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1976 — Blondie
- 1978 — Plastic Letters
- 1978 — Parallel Lines
- 1979 — Eat to the Beat
- 1980 — Autoamerican
- 1982 — The Hunter
- 1999 — No Exit
- 2003 — The Curse of Blondie
- 2011 — Panic of Girls
- 2014 — Ghosts of Download
- 2017 — Pollinator