ZZ Top
ZZ Top | |
![]() ZZ Top на канцэрце ў 2008 годзе | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1969 — цяпер |
Адкуль | Г’юстан, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | Рок, гард-рок, блюз-рок, сатэрн-рок |
Выдавец |
London Records (1971—1977) Warner Music (1979—1992) RCA Records (1994—2006) American Recordings (з 2008) |
Афіцыйная старонка | http://www.zztop.com |
Удзельнікі |
Білі Гібанз, Фрэнк Бірд, Дасьці Гіл |
ZZ Top — амэрыканскі рок-гурт, трыё, заснаваны ў 1969 годзе і існуючы дасюль. Зьяўляецца прадстаўніком гард-року, блюзу і паўднёвага року. У музыцы гурта можна пачуць уплыў бугі. Гурт не цураецца і гратэскннага року, прэзэнтуючы тыповы тэхаскі гумар. Нягледзячы на бесьперапыннае існаваньне на працягу сарака гадоў, у ім адбывалася не адна зьмена пэрсаналу.
Гісторыя гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гурт ZZ Top быў заснаваны ў Г’юстане ў 1969 годзе. Дэбютны альбом, ZZ Top's First Album, выйшаў у 1971 годзе. З тых часоў рок-калектыў запісаў яшчэ 14 кружэлак, апошняя зь якіх, Mescalero, зьявілася ў красавіку 2003 і дасягнула 57-га месца ў гіт-парадзе Billboard 200.
Пра новы альбом музыкі згадалі ў 2008 годзе, але з-за занятасьці прадусара іншымі праектамі пачатак працы над дыскам ZZ Top зацягнуўся амаль на два гады. За гэты час прадусар Рык Рубін пасьпеў папрацаваць з Linkin Park, Metallica, Gogol Bordello, Weezer, Нілам Даймандам і Gossip[1].
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ZZ Top's First Album (1971)
- Rio Grande Mud (1972)
- Tres Hombres (1973)
- Fandango! (1975)
- Tejas (1977)
- The Best of ZZ Top (1977)
- Degüello (1979)
- El Loco (1981)
- Eliminator (1983)
- Afterburner (1985)
- Recycler (1990)
- ZZ Top's Greatest Hits (1992)
- Antenna (1994)
- One Foot in the Blues (1994)
- Rhythmeen (1996)
- XXX (1999)
- Mescalero (2003)
- Chrome, Smoke & BBQ (2003)
- Rancho Texicano (2004)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ ZZ Top нарэшце пачалі запіс альбома(недаступная спасылка) Эўрапейскае радыё для Беларусі 2010-09-17
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
ZZ Top — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў