Перайсьці да зьместу

Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Грузіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Грузіі складаецца з 3 аб’ектаў (на 2024 рок), што складае 0.3 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 рок). Усе аб’екты ўключаныя ў сьпіс па культурных крытэрах. Акрамя гэтага, на 2017 рок 16 аб’ектаў на тэррыторыі Грузіі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Грузія ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 4 лістапада 1992 року[2]. Першыя аб’екты, якія знаходзяцца на тэррыторыі Грузіі, былі занесеныя ў сьпіс у 1994 року на 18-ай сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

№ п/п Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня да сьпісу Крытэры
1Гістарычныя помнікі Мцхеты
(па-грузінску: მცხეთის ისტორიული მონუმენტები)
* Сабор Свэтыцхавэлі
* Храм Джвары
* Манастыр Самтаўра
Край: Мцхета-МтыянэціVI і XI стагодзьдзі1994708iii, iv
2Храм Баграта і Гелацкі манастыр
(па-грузінску: ბაგრატის ტაძარი და გელათის მონასტერი)
Места: Кутаісі
Край: Імэрэці
XI—XII стагодзьдзі1994710iv
3Верхняя Сванэція
(па-грузінску: ზემო სვანეთი)
Край: Самэгрэла-Зэма СванэціЗ XII стагодзьдзя1996709iv, v

«Храм Баграта і Гелацкі манастыр» з 2010 року знаходзіцца ў сьпісе Сусьветнае спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай.

Геаграфічнае разьмяшчэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кандыдаты ў сьпіс

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іхняга даданьня ў папярэдні сьпіс. У дадзеным сьпісе зьмешчаныя аб’екты, прапанаваныя ўрадам Грузіі ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

№ п/п Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня да сьпісу Крытэры
1Катэдральны сабор Алавердзі
(па-грузінску: ალავერდი)
Места: Ахмэта
Край: Кахэці
XI стагодзьдзе20075221iv, vi
2Анануры
(па-грузінску: ანანურის ციხე)
Найбліжэйшае места: Тбілісі
Край: Мцхета-Мтыянэці
XVI—XVIII стагодзьдзі20075222iii
3Лясы і забалачаныя тэрыторыі старажытнай вобласьці Калхіда
(па-грузінску: კოლხეთის ეკოსისტემა)
Краі: Гурыя, Самэгрэла-Зэма Сванэці, Аджара20075223viii, x
4Давіда-Гарэджыйскі манастырскі комплекс
(па-грузінску: დავითგარეჯა)
Найбліжэйшае места: Тбілісі
Край: Кахэці
VI стагодзьдзе20075224i, ii, iii, iv, v, vi, vii, x
5Месцы раскопак «Чалавека грузінскага» ў Дманісі
(па-грузінску: დმანისი)
Край: Квэма Картлі20075225iii, v
6Грэмі
(па-грузінску: გრემი)
Найбліжэйшае места: Кварэлі
Край: Кахэці
XVI стагодзьдзе20075226ii, iii
7Квэтэра
(па-грузінску: კვეტერა)
Найбліжэйшае места: Тэлаві
Край: Кахэці
X стагодзьдзе20075227iii, iv
8Мта-Тушэці
(па-грузінску: მთა-თუშეთი)
Край: Кахэці20075228iv, v, vii, x
9Нікарцмінда
(па-грузінску: ნიკორწმინდა)
Найбліжэйшае места: Амбралауры
Край: Рача-Лечхумі і Квэма Сванэці
XVI—XVII стагодзьдзі20075229ii, iv
10Самтавісі
(па-грузінску: სამთავისი)
Найбліжэйшае места: Горы
Край: Шыда Картлі
XI стагодзьдзе20075230iv
11Шатылі
(па-грузінску: შატილი)
Край: Мцхета-Мтыянэці20075232iv
12Стары Тбілісі
(па-грузінску: ძველი თბილისი)
Места з асаблівым статусам: ТбілісіЗ XVI стагодзьдзя20075233ii, iii, iv, v, vi
13Уплісцыхе
(па-грузінску: უფლისციხე)
Найбліжэйшае места: Горы
Край: Шыда Картлі
III тысячелетие до н. э.20075234ii, iii, iv, v
14Вані
(па-грузінску: ვანი)
Край: ІмэрэціVII—I стагодзьдзі да н. э.20075235ii, iii, vi
15ВардзіаХэртвісі
(па-грузінску: ვარძია-ხერთვისის ციხე)
Край: Самцхе-ДжавахэціX—XVI стагодзьдзі20075236ii, iii, iv, v, vi, vii
16Гелацкі манастыр
(па-грузінску: გელათის მონასტერი)
Места: Кутаісі
Край: Імэрэці
XI—XII стагодзьдзі20135843iv
  1. Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre (25 кастрычніка 2013). Праверана 29 траўня 2017 г.
  2. Georgia (анг.) The States Parties. UNESCO World Heritage Centre. Праверана 29 траўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]