Скарбы літвінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарбы літвінаў
Альбом «Старога Ольсы»
Выдадзены 2004
Жанр фольк
Храналёгія «Старога Ольсы»
«Ладзьдзя Роспачы»
(2004)
Скарбы літвінаў
(2004)
«Сярэднявечная дыскатэка»
(2005)

«Ска́рбы літві́наў» — альбом гурта «Стары Ольса». Запісаны ў 2004 годзе. Складаецца з двух дыскаў: «Сярэднявечча» і «Рэнэсанс».

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньняе сярэднявечча (613 ст.)
  1. Сурмы (0:35)
  2. Ой, рана (2:20)
  3. Ула (1:52)
  4. Удавец (2:16)
  5. Стайня вайскавая (4:19)
  6. Цяцерка-Падушачка (1:39)
    Сталае сярэднявечча (13 ст. — пачатак 16-га ст.)
  7. Totentanz, 13–16 ст. (1:57)
  8. A que por, 14–16 ст. (2:07)
  9. Песьня а князю Вітаўце, 15–16 ст. (2:15)
  10. Багародзіца, 14–17 ст. (4:05)
  11. Штурм (2:26)
  12. Войцэх (2:54)
  13. Totus floreo, 14–16 ст. (2:35)
  14. У карчме, 14–16 ст. (2:56)
  15. Tourdion, 14–16 ст. (3:13)
    Дадатак
  16. Літвін (3:10)

На дыску таксама зьмешчаны кліп да песьні «У карчме».

Рэнэсанс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэнэсанс — «залаты век» старабеларускага (літоўскага) мастацтва, пачынаецца ў 16 ст. з шырокага ўзаемапранікненьня старабеларускай і заходнеэўрапейскай культур і заканчваецца «Патопам» — катастрафічнай вайной сярэдзіны 17 ст.

  1. Прывітальны танец, 16–17 ст. (1:52)
  2. Totentanz, 13–16 ст. (1:51)
  3. Бітва пад Воршай, 16–17 ст. (3:32)
  4. Танец дворны, 16–17 ст. (1:10)
  5. Фаварыт, 16 ст. (1:27)
  6. У каралеўскім войску, 16 ст. (1:54)
  7. Wascha mesa tanz, 16 ст. (1:37)
  8. Сівы конь, 17 ст. (4:54)
  9. Куранта, 16–17 ст. (2:09)
  10. Віва, 16–17 ст. (0:47)
  11. Гальярда-Балет, 16–17 ст. (2:17)
  12. Tourdion, 14–16 ст. (1:50)
  13. Дубравачка, 16–17 ст. (2:34)
  14. Saltarello, 15–17 ст. (2:09)
  15. Marazula, 14–16 ст. (2:42)
  16. Рыцар збройны 17 ст. (4:31)
    Дадатак
  17. Platerspiel (2:27)

На дыску таксама зьмешчаны відэа-запіс: фрагмэнт канцэрту ў клюбе «Рэактар».

  • «Полацкі сшытак» (1, 4, 9, 10) — зборнік прыдворнай камернай музыкі канца 16 ст. – пачатку 17 ст., складзены на Беларусі з папулярных у той час песьняў і танцаў як беларускага, так і адаптаванага да мясцовых традыцый заходнеэўрапейскага паходжаньня.
  • «Бітва пад Воршай» (3) — вайсковая песьня 16 ст., напісана ў гонар бітвы пад Воршай (1514). Згодна іншай вэрсіі песьня напісана па замове караля ў 1614 на 100-годзьдзе бітвы пад Воршай. Словы запісаны В. Ластоўскім (1916), музыка народная са збораў Міхала Федароўскага (19 ст.).
  • «У каралеўскім войску» (6) — інструмэнтальнае выкананьне беларускай вайсковай песьні 16 ст., напісанай у гонар вызваленчага паходу на Полацак караля Стэфана Баторыя. Іншая назва: «Стэфан-ваявода».
  • «Віленскі сшытак» (11) — зборнік прыдворнай камэрнай музыкі, напісаны невядомым кампазітарам, складзены ў 1600 у Вільні. Верагодны аўтар — беларускі кампазітар канца 16 ст. Дыямед Ката, які жыў і пісаў у Вільні.
  • «Дубравачка» (13) — інструмэнтальнае выкананьне беларускай баляды 16–17 ст. аб гераічнай сьмерці жаўнера.
  • «Рыцар збройны» (16) — рыцарская песьня 17 ст. са збораў Міхала Федароўскага, пакладзены на тыповую народную мэлёдыю.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прадусарка — А. Макоўская
  • Мастэрынг — А. Шаўцоў
  • Фота — А. Белавусаў
  • Эскіз — М. Кароль
  • Вёрстка — А. Чумакоў
  • Дызайн — З. Сасноўскі і А. Макоўская
  • Ідэя — Зьміцер Сасноўскі
  • Пераклад — А. Бурсаў
  • Арганізацыйная падтрымка — МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»