Перайсьці да зьместу

Гераічны эпас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гераічны эпас
Альбом Старога Ольсы
Выдадзены 2006
Жанр фольк
Храналёгія Старога Ольсы
Сярэднявечная дыскатэка
(2005)
Гераічны эпас
(2006)
Дрыгула
(2009)

Гераічны эпас (сьпевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы) — песенны альбом гурту «Стары Ольса», плён паўтарагадовай навуковай і творчай працы ўдзельнікаў гурта і навуковых кансультантаў. Усе прэзэнтаваныя песьні грунтуюцца на гістарычных крыніцах — пісьмовых творах XIVXVII стагодзьдзяў і нотных матэрыялах XVIXIX стагодзьдзяў. Усе аранжыроўкі, музычныя адаптацыі гістарычных тэкстаў, трактаваньне старадаўняй і народнай музыкі выкананыя гуртом. Прэзэнтацыя альбому адбылася 16 красавіка 2006 году ў Менску ў палацы прафсаюзаў.

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. «Слова пахвальнае Георгію» (1:23)
    Канец 14 — пачатак 15 ст.
  2. «Падымалісь чорны хмары» (3:49)
    Абарона Крычава. Народная балада 13—16 ст.
  3. «Песнь о велебной девици панне Марии» (3:05)
    Багародзіца. Вайсковы духоўны гімн 14—16 ст.
  4. «Грунвальдзкая бітва» (7:44)
    Вершаваная аповесьць 1582 г.
  5. «Пахвала Вітаўту» (4:28)
    Панегірычны твор 1430 г.
  6. «Клецкая бітва» (3:30)
    Вершаваная аповесьць 1582 г.
  7. «Пахвала гетману Астроскаму» (2:49)
    Панегірычны твор 1514 г.
  8. «Аршанская бітва» (6:13)
    Вершаваная аповесьць 1582 г.
  9. «Бог прэпаяса мя сілаю» (1:12)
    Псалом 31 і Песьнь В, «Псалтыр» Ф. Скарыны 1517 г.
  10. «Рыцарства ўсё сышлося» (5:31)
    Урывак рыцарскай паэмы 1585 г.
  11. «Песнь Монаршэ Вечнэму» (3:12)
    Баявы псальм войска ВКЛ, 1580 г.
  12. «Ў каралеўскім войску» (3:34)
    Народная гістарычная песьня 16 ст.
  13. «Прысьвячэньне рыцару А. Рымшу» (2:51)
    Аўтару шчыры сябра. Панегірычны твор 1585 г.
  14. «Рэвель» (2:55)
    Панегірычны твор 1614 г.
  15. «Песнь а Будзіне» (4:51)
    Вайсковая песьня 1686 г.
  16. «Сьпявалі уланы» (5:52)
    Народная балада 17—18 ст.
  17. «Рыцар Байда» (4:32)
    Народная балада 16 ст.

На дыску таксама зьмешчаны тэксты песьняў і камэнтары.