Вір (альбом)
Выгляд
Вір | ||
---|---|---|
Альбом Старога Ольсы | ||
Выдадзены | 2001 | |
Запісаны | 2000 | |
Храналёгія Старога Ольсы | ||
Келіх кола (2000) |
Вір (2001) |
Verbum (2002) |
Вір — зборны альбом гурта «Стары Ольса», акрамя іх музыкі на дыску прысутнічаюць таксама і запісы Зьмітра Сідаровіча, гурта «Кантраданс» (цяпер — Lituus). Запісаны ў 2000 годзе, выйшаў у 2001 годзе.
Рэдкія інструмэнты, сярэднявечныя танцы, містычныя імправізацыі, інструмэнтальная архаіка, клюбныя запісы, disco-вэрсія.
У гэтай музыцы — шчырая павага да гісторыі і бязьмежная адданасьць старажытным інструмэнтам, дзе на найвышэйшым п’едэстале — самы містычны беларускі інструмэнт — дуда (валынка).
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Анёл» (латыскі народны танец) (2:25)
- «Замова» (2:47)
- «Бранль» (сярэднявечны танец) (1:53)
- «Рэчанька» (беларускі народны танец) (2:28)
- «Пагоня» (1:18)
- «Trotto» (сярэднявечны танец) (1:21)
- «Вір» (беларускі народны танец) (2:31)
- «Выправа» (сярэднявечны танец, апрацоўка) (1:52)
- «Codex» (сярэднявечны танец) (3:07)
- «Зімовы лес» (3:18)
- «Дуда» (Беларусь архаічная) (2:47)
- «Акарына» (Беларусь архаічная) (0:48)
- «Гусьлі» (Беларусь архаічная) (1:14)
- «Сьвірэль» (Беларусь архаічная) (0:46)
- «Пена піва» (3:31)
- «Падыспань» (1:19)
- «Нямон» (3:02)
- «Вальс» (2:42)
- «Танцы» (3:03)
- «Руевіт» (2:18)
- «Руевіт (DJ Anton Mix)» (3:15)