Перайсьці да зьместу

Лепшае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лепшае
Складанка «Старога Ольсы»
Выдадзены 2009
Жанр фольк
Храналёгія «Старога Ольсы»
Дрыгула
(2009)
Лепшае
(2009)
Santa Maria
(2013)

Лепшае — альбом-зборнік гурта «Стары Ольса», падрыхтаваны адмыслова да 10-годзьдзя гурта, якое адзначалася ў 2009 годзе. 28 лістапада гурт даў юбілейны канцэрт у канцэртнай зале «Менск»[1]. У альбом увайшлі ня толькі найлепшыя трэкі з папярэдніх дыскаў, але і ўнікальныя вэрсіі песень, перапісаных пад відэа-кліпы. Таксама ў альбом уключаны тры трэкі ў апрацоўцы з дыджэем, Анатолем Шаўцовым (D.J. Anton), адзін з тых трэкаў ужо вядомы па альбоме «Вір» (2001), два іншыя выдаюцца ўпершыню.

Кампазыцыя «Drygula (D.J. Anton Mix)», зьяўляецца першай апрацоўкай «Полацкага сшытка» з дыджэем. За гэтую кампазыцыю гурт быў ганараваны Нацыянальнай музычнай прэміяй у галіне «фольк» у 2012 годзе.

  1. «У карчме»
    (варыянт з дыску «Скарбы Літвінаў. Сярэднявечча»)
  2. «Saltarello»
    (варыянт з дыску «Скарбы Літвінаў. Рэнесанс»)
  3. «Літвін»
    (варыянт, перапісаны адмыслова для аднайменнага кліпа)
  4. «Гальярда-Балет»
    (варыянт з дыску «Скарбы Літвінаў. Рэнесанс»)
  5. «Бітва пад Воршай»
    (варыянт з дыску «Скарбы Літвінаў. Рэнесанс»)
  6. «Шлях»
    (варыянт, перапісаны адмыслова для аднайменнага кліпа)
  7. «Witany»
    (варыянт з дыску «Дрыгула»)
  8. «Песня а князю Вітаўце»
    (варыянт, перапісаны адмыслова для аднайменнага кліпа)
  9. «Drumul Draculi»
    (варыянт з дыску «Дрыгула»)
  10. «Келіх кола»
    (варыянт з дыску «Келіх кола»)
  11. «Totentanz»
    (варыянт з дыску «Скарбы Літвінаў»)
  12. «Ружа»
    (варыянт з дыску «Келіх кола»)
  13. «Абарона Крычава»
    (варыянт з дыску «Гераічны эпас»)
  14. «Рыцар Байда»
    (варыянт з дыску «Гераічны эпас»)
  15. «Bransle les Lavandieres»
    (варыянт з дыску «Дрыгула»)
  16. «Taniec»
    (варыянт з дыску «Дрыгула»)
  17. «Руевіт (D.J. Anton Mix)»
    (бонус-трэк з дыску «Вір»)
  18. «Drygula (D.J. Anton Mix)»
    (выдаецца ўпершыню)
  19. «У карчме (D.J. Anton Mix)»
    (выдаецца ўпершыню)