Легенды Вялікага Княства — 2
Легенды Вялікага Княства — другі зборны альбом выйшаў у 2004 годзе пад назвай «Старажытная зямля». Гістарычная музыка Беларусі. Архаіка — Сярэднявечча — Рэнэсанс — Барока.
Аўтар праекту: Арына Вячорка. Дызайн і мастэрынг: Уладзімер Давыдоўскі. Над альбомам таксама працавалі: В. Бяляеў, В. Кісьцень, Зьміцер Сасноўскі, Алесь Жура, А. Глушко, В. Дадзіёмава, Л. Салавей.
Праект гістарычнай музыкі «Старажытная зямля» зьяўляецца працягам праекту «Легенды Вялікага Княства», створанага ў 2000 годзе. У ім удзельнічаюць больш за дзесяць гуртоў і выканаўцаў з розных куткоў Беларусі (Менск, Полацак, Віцебск, Мазыр, Пінск, Баранавічы). Ён прэзэнтуе гісторыю беларускай музыкі ў розных яе жанрах, раскрывае творчасьць беларускіх гуртоў і выканаўцаў, якія працуюць у гэтай галіне.
Архаізаваны беларускі фальклёр агучаны ў лірніцкай песьні «Гаўрыла», у карагодзе «Мядуніца», у міталягічнай балядзе «Конь з арлом», гістарычных песьнях «Дунаю-Дунаю», «Песьня а князю Вітаўце», вайсковай песьні «Дубровачка». Выкананьне мэлёдыяў на копіях сярэднявечных інструмэнтаў яскрава ажыўляе музычную культуру вуліцаў і гарадоў Беларусі эпохі ВКЛ. Варган (дрымба), гусьлі (псалтыр), гатычная арфа, лютня, арганы, званы — рэдкія музычныя інструмэнты, якія былі папулярныя менавіта ў Сярэднявеччы. У часы Рэнэсансу ў Беларусі працавалі шмат якія вядомыя замежныя кампазытары. Амаль усе яны прадстаўлены ў «Легендах» — К. Клябан, В. Длугарай, В. Бакфарк, П. Жаліхоўскі, Д. Като. Гісторыя кожнага кампазытара — гэта ўнікальная старонка вялікакняскага двара ў Вільні й Горадні.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Сьвяты Гаўрыла». Лірніцкая (старацкая) песьня. А. Лось (ліра й сьпеў) (1:59)
- «Конь з арлом». Баляда. Гурт «Княжыч» (1:05)
- «Журавель». Татэмічны танец. «Капэля А. Лася» (2:05)
- «Мядуніца». Карагод. Гурт Guda (1:06)
- «Найгрыш». А. Бурнасенка (варган) (1:12)
- «Дунаю-Дунаю». Баляда (XVI стагодзьдзе) Гурт «Кудзьмень» (1:30)
- «Найгрыш». В. Грынь (парныя дудкі) (0:35)
- «Дубровачка». Вайсковая песьня. Гурт «Кудзьмень» (3:33)
- «Таўкачыкі». Танец-спаборніцтва. «Капэля А. Лася» (3:01)
- «Пахвала Вітаўту». Гістарычная песьня. Гурт «Стары Ольса» (2:14)
- «Польскі танец». Табулатура Вайзэліюса (1592). Гурт Lituus (2:13)
- «Куранта». Якуб Полак (1545—1605). Гурт Lituus (2:15)
- «Прывітальны танец». «Полацкі сшытак» (XVI—XVII ст.) Гурт «Стары Ольса» (1:53)
- «Танец». В. Длугарай (155?—1619) (1:10)
- «Кант». Зборнік «Куранты» (XVII стагодзьдзе) А. Галіч (вакал) і В. Емяльянчык (вакал) (2:15)
- «Тарантэла». «Полацкі сшытак» (XVI—XVII ст.) Гурт Lituus (2:39)
- «Фантазія». В. Бакфарк (1506/1507—1576), Ю. Дубнавіцкі (лютня) (3:30)
- «Пачуйце ўсе краі». Каранацыйны гімн. К. Клябан (1550—1616). Хор «Фона Бона» (0:59)
- «Трыумфуйце». К. Клябан (1550—1616). Хор «Фона Бона» (0:33)
- «Фантазія». П. Жаліхоўскі, «Полацкі сшытак» (XVI—XVII ст.), В. Кісьцень (арганы) (2:08)
- «Надпіс над труной зацнай каралевы Барбары». Ананім (XVI стагодзьдзе), Т. Рэмез (вакал), В. Кісьцень (арганы) (2:36)
- «Нова радасьць стала». Калядны кант (XVI стагодзьдзе). Хор «Покліч» (Пінск) (1:35)
- «Гальярда». Віленскі сшытак (XVI стагодзьдзе). Гурт «Стары Ольса». Сола на лютні — Ільля Кубліцкі. (2:13)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|