Сярэднявечная дыскатэка
Выгляд
| Сярэднявечная дыскатэка | ||||
| Альбом | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 2005 | |||
| Жанр | фольк | |||
| Мова | беларуская мова | |||
| Лэйбл | West Records | |||
| Фармат | кампакт-дыск | |||
| Храналёгія «Старога Ольсы» | ||||
| ||||
«Сярэднявечная дыскатэка» — альбом гурту «Стары Ольса», запісаны ў 2005 годзе.
Цытата з інтэрвію Зьмітра Сасноўскага:
| …мы не зьбіраліся ў гэтым годзе выпускаць канцэртны альбом, пакуль не запісалі ў клюбе «Рэактар» гэты канцэрт. Узровень запісу аказаўся нашмат лепшы, чым відэа, і паслухаўшы гэта, кіраўнік «БМА» Віталь Супрановіч сказаў: «А чаму б ня выдаць гэта ў выглядзе альбому?» Гэта значыць, усё атрымалася дастаткова выпадкова, але ў выніку мы засталіся задаволеныя. На адным дыску, атрымліваецца, можна паслухаць музыку з гэтага канцэрту, паглядзець відэа гэтага канцэрту і паглядзець фатаздымкі гэтага канцэрту. А з новага там зьявілася француская кампазыцыя «Ai Vis Lo Lop», у якой мы зрабілі такі экспэрымэнт: пасьля выкананьня сярэднявечнай мэлёдыі на дудах сыгралі адну з кампазыцыяў «Нірваны». | ||
Сьпіс кампазыцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У каралеўскім войску (XVI cent)
- Вайтоўна (XVI cent)
- Platerspiel (XIII cent)
- A que por (XIV cent)
- Totus floreo (XIV cent)
- Marazula (XIV-XVI cent)
- Saltarello (XIV cent)
- Турдыён (XV cent)
- Ai Vis Lo Lop (XIII cent)
- Руевіт
Дадатак - Totentanz (XIII cent)
- Рыцар збройны (XVII cent)
- Войцэх
На дыску таксама зьмешчаны відэа кампазыцыяў «A que por», «Marazula», «Totus floreo», «Руевіт», фатаздымкі з канцэрту, а таксама ноты і тэксты песень.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сярэднявечная дыскатэка» — від канцэрту сярэднявечнай музыкі, які аднаўляе ўсе прыкметы адпачынку нашых продкаў: старая музыка на старых інструмэнтах, танцы і шмат беларускага піва. Сярэднявечныя дыскатэкі ладзяцца ў Менску 2—3 разы на год.