Перайсьці да зьместу

Ставішча (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ставішча
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Stavyšče
  • Былая назва: Ставішчане
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Гайнаўскі
Гміна Чаромха
Першыя згадкі 1566
Часавы пас
Каардынаты 52°30′04,70″ пн. ш. 23°21′54,30″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 273 чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-240
Нумарны знак BHA
Ставішча на мапе Польшчы
Ставішча
Ставішча
Ставішча

Ставішча (па-польску: Stawiszcze, па-падляску: Stavyšče) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Зубачы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Ставішча было згаданае ў 1566 годзе ў рэвізіі валочай памеры Палавецкага войтаўства (у яго склад уваходзілі вёскі Ставішча, Пяшчатка, Сухоры (пасьля фальварк Ажарова), Сухадол, Хлевішча ды Палоўцы). Войтаўства месьцілася тады ў Мілейчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У міжваенны пэрыяд Ставішчы прыналежалі да гміны Палоўцы, а з 1928 г. да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва[1]. У 1965 годзе на тутэйшых могілках была пабудаваная капліца ў гонар Цуду сьв. Арханёла Міхаіла.

  1. Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 71