Перайсьці да зьместу

Чаромха-Сяло

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чаромха-Сяло
польск. Czeremcha-Wieś
Чаромха-Сяло
Першыя згадкі: 1560
Былая назва: Нурэц
Мясцовая назва: Čeremucha, Čeremcha
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Насельніцтва: 420 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-240
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°31′30″ пн. ш. 23°20′30″ у. д. / 52.525° пн. ш. 23.34167° у. д. / 52.525; 23.34167Каардынаты: 52°31′30″ пн. ш. 23°20′30″ у. д. / 52.525° пн. ш. 23.34167° у. д. / 52.525; 23.34167
Чаромха-Сяло на мапе Польшчы
Чаромха-Сяло
Чаромха-Сяло
Чаромха-Сяло
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Чаро́мха-Сяло́ (па-падляску: Чэрэмуха, Чэрэмха; Čerémucha, Čerémcha, па-польску: Czeremcha-Wieś) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Могілкавая царква сьвятых Кузьмы ды Дзям'яна (1799 г.)

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Чаромха). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

У 1560 годзе вёска Нурэц зьяўлялася каралеўскім прадмесьцем суседніх Кляшчэляў і разьмяшчалася на 58 валоках зямлі. Пасьля Люблінскай вуніі знаходзілася на самой мяжы паміж Каронай Польскай і ВКЛ (на падляскім, каралеўскім боку). У люстрацыі клашчэлеўскіх маёмасьцяў 1660 году ўпершыню сустракаецца назва Чаромха. У люстрацыі 1784 году ўзгадваецца царква на могілках побач зь вёскай. Захаваную да сёньняшняга дня царкву сьвсьв. Кузьмы і Дзям’яна з 1799 году можна лічыць другай сьвятыняй на гэтым месцы. Ужо ў першай палове 19 ст. існавала тут школа. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 390 жыхароў (усе беларускай нацыянальнасьці)[1]. У міжваенны пэрыяд Ставішчы прыналежалі да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У ліпені 1944 году побач зь вёскай ішлі цяжкія боі паміж савецкай 65 Арміяй ды 5 танкавай дывізіяй СС Вікінг. У іх выніку 26 і 28 ліпеня вёска была ўшчэнт зьнішчаная[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie (пол.) Праверана 20 сакавіка 2015 г.
  2. ^ Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 89-91