Волька Церахоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Волька Церахоўская
польск. Wólka Terechowska
Волька Церахоўская
Першыя згадкі: 1731
Былая назва: Волька - Цярэхі
Мясцовая назва: Vilka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чаромха
Насельніцтва: 50 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-240
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°33′0″ пн. ш. 23°28′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.46667° у. д. / 52.55; 23.46667Каардынаты: 52°33′0″ пн. ш. 23°28′0″ у. д. / 52.55° пн. ш. 23.46667° у. д. / 52.55; 23.46667
Волька Церахоўская на мапе Польшчы
Волька Церахоўская
Волька Церахоўская
Волька Церахоўская
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Во́лька Церахо́ўская (па-польску: Wólka Terechowska, па-падляску: Vílka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.

Царква сьв. Ганны (1981 - 1984 г.).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары прысёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары Кузаве). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узгадваецца ў вялікакняскіх інвэнтарах пад назвай Волька — Цярэхі ў 1731 г. Дакумэнты 1786 году сьцьвярджаюць пра існаваньне дзьвёх вёсак — Волькі і Цярэхаў. Пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Кацярына ІІ перадала Вольку зь іншымі вёскамі амелянецкага шляхоцкага ключу сям’і князя Гагарына. У міжваенны пэрыяд прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. 22 і 23 жніўня 1942 году немцы памардавалі 11 мясцовых жыхароў і савецкіх партызанаў[1]. У 1981 — 1984 гадах жыхары пабудавалі тут царкву сьв. Ганны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Nadzieja Sulima (red.), Słownik nazw geograficznych gminy Czeremcha, Czeremcha 2008, s. 111