Сылескі этналект: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат дадаў: io:Sileziana linguo |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
Большасьць карыстальнікаў гэтай мовы насяляюць Верхнюю Сылезію, падзеленую на дзьве часткі - паўднёва-заходнюю частку [[Польшча|Польшчы]] і паўночна-ўсходнюю частку [[Чэхія|Чэхіі]]. У цяперашні час па-сылеску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сылезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах. |
Большасьць карыстальнікаў гэтай мовы насяляюць Верхнюю Сылезію, падзеленую на дзьве часткі - паўднёва-заходнюю частку [[Польшча|Польшчы]] і паўночна-ўсходнюю частку [[Чэхія|Чэхіі]]. У цяперашні час па-сылеску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сылезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах. |
||
Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы ([[ |
Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы ([[2011]]), прыблізна 509 000<ref>[http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/gus/LUD_raport_z_wynikow_NSP2011.pdf Narodowy Spis Powszechny Ludności i Mieszkań 2011. Raport z wyników] - Central Statistical Office of Poland</ref> чалавек назвалі сылескую мову роднай, а таксама прыблізна 173000 чалавек назваліся [[Сылезцы|сылезцамі]] па нацыянальнасьці <ref> [http://www.stat.gov.pl/cps/rde/xbcr/gus/PUBL_PUBL_Rocznik_Demograficzny_2007.pdf Rocznik Demograficzny 2007, Główny Urząd Statystyczny, Warszawa, ISSN:1505-6716, с. 182] </ref>. Наогул, агульная колькасьць носьбітаў гэтай мовы (большасьць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае мільён чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сылескамоўных ([[Цешынскі сылескі дыялект|цешынска-сылескамоўных]]), якія жывуць у Чэхіі; Цешынска-сылескі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у [[Цешынская Сылезія|Цешынскай Сылезіі]]. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сылезцамі па нацыянальнасьці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сылескай мове размаўляюць і ў іншых частках сьвету. |
||
== Дыялект альбо мова? == |
== Дыялект альбо мова? == |
Вэрсія ад 00:06, 16 жніўня 2012
Сылеская | |
Ślůnsko godka | |
Ужываецца ў | Польшча Чэхія Нямеччына ЗША |
---|---|
Рэгіён | Сылезія |
Колькасьць карыстальнікаў | каля 1 250 000 |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | - |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | sli |
ISO 639-2(Т) | sli |
ISO 639-3 | szl |
SIL | szl |
Сылеская мова (па-сылеску: Ślůnsko godka, па-польску: Język śląski або па-польску: Dialekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходне-славянская мова, блізкая да чэскай і польскай моваў. Як можна даведацца з каталёгу Ethnologue, гэта верхне-сылескі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сылезцы з Верхняй Сылезіі.
Распаўсюджаньне
Большасьць карыстальнікаў гэтай мовы насяляюць Верхнюю Сылезію, падзеленую на дзьве часткі - паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сылеску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сылезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.
Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2011), прыблізна 509 000[2] чалавек назвалі сылескую мову роднай, а таксама прыблізна 173000 чалавек назваліся сылезцамі па нацыянальнасьці [3]. Наогул, агульная колькасьць носьбітаў гэтай мовы (большасьць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае мільён чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сылескамоўных (цешынска-сылескамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цешынска-сылескі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сылезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сылезцамі па нацыянальнасьці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сылескай мове размаўляюць і ў іншых частках сьвету.
Дыялект альбо мова?
Пункты гледжаньня на гэтае пытаньне ў розных дасьледчыкаў кардынальна розьняцца. Гэтае пытаньне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі мовы, бо частка яе носьбітаў не прызнае яе за мову, а лічыць дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сылезцамі і лічаць сылескую мову адрознай ад польскай.
Калі клясыфікаваць яе як дыялект, то гэта самы самастойны з усіх польскіх дыялектаў. Калі лічыць яе асобнай мовай, то трэба прызнаць яе блізкую сувязь з польскай і чэскай мовамі, зь вялікім уплывам нямецкай мовы.
Прыклад тэксту
Вось прыклад вершаванкі на сылескай мове:
Pjerůn
Jasny pjerůn ščilou z ńeba
Zaroz śe přežegnać čeba.
Пераклад на беларускую мову:
Пярун
Яркі пярун стрэльнуў зь неба -
Зараз жа перажагнуцца трэба.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Slonsko Lauba (сыл.)
Вікіпэдыя мае вэрсію сылескай мовай |