Парэчча (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
| Парэчча, трансьліт. Parečča | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Беларусь | ||
|---|---|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская | ||
| Раён | Пінскі | ||
| Сельсавет | Парэцкі | ||
| Першыя згадкі | 1495 | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 52°16′50″ пн. ш. 25°49′10″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 522 чал. (2010) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +375 165 | ||
| Паштовы індэкс | 225755 | ||
| СААТА | 1254889071 | ||
| Нумарны знак | 1 | ||
| Парэчча на мапе Беларусі ± Парэчча | |||
Парэ́чча[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Парэчча ўваходзіць у склад Парэцкага сельсавету (адміністрацыйны цэнтар якога знаходзіцца ў в. Табулкі).
Вёска знаходзіцца за 13 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін (Р6) і за 30 км ад гораду Пінску на беразе ракі Ясельды.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1495 год — першае згадваннье, пінская князёўна Марыя падаравала два дворышчы Мацьвею Грычыне. Маёнткі ўспадкаваў сын Барыс і яго нашчадкі Войны-Грычыны;
- Пачатак XVII стагодзьдзя — уласьнікамі зьяляліся Цярлецкія. Пазьней Парэчча перайшло да Агінскіх, потым — Скірмунтаў;
- 1830-я гады — Аляксандар Скірмунт заснаваў прамысловыя вытворчасьці. Пазьней маёнтак пераходзіць яго сыну Аляксандру Аляксандравічу, пасьля — унуку Раману Аляксандравічу. Скірмунты пабудавалі сядзібны дом, які не захаваўся да нашых часоў, і заснавалі парк;
- У розныя гады функцыянавалі цукровы завод (які лічыўся найлепшым сярод бурачнацукровых заводаў Менскай губэрні), суконная фабрыкі, варсільная плянтацыя і броварны завод;
- XIX стагодзьдзе — зьяўлялася цэнтрам воласьці Пінскага павету;
- 1907 год — Скірмунты збудавалі касьцёл Сэрца Есуса, які не захаваўся да нашых дзён, і праваслаўны храм;
- 1920-я гады — зьяўлялася цэнтрам гміны;
- Сакавік 1944 году — фашысты зьнішчылі 20 двароў, забілі 20 жыхароў
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1998 год — 690 жыхароў, 298 двароў
- 1999 год — 636 жыхароў
- 2010 год — 522 жыхары
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Раства Багародзіцы (1912 год);
- Вайсковыя могілкі часоў Першай сусьветнай вайны, магілы нямецкіх жаўнераў; магілы 8 польскіх жаўнераў з 34 полку пяхоты, якія загінулі ў 1919 годзе ў вайне з бальшавікамі,
- Абарончыя збудаваньні часоў Першай сусьветнай вайны;
- Сядзіба Скірмунтаў:
- Парк «Парэчча»;
- Цукровы завод;
- Магіла Рамана Скірмунта.
- Мясцовай школе прысвоена імя беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц
- Перад крухмальным заводам расьце экзатычнае тульпанавае дрэва.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Парэччы працуе крухмальны завод.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Парэччы нарадзіўся палітычны дзеяч Беларускае Народнае Рэспублікі Раман Скірмунт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 236
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Porzecze (14) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 834—835
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Парэчча (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Парэчча на «Гісторыі Пінска»
- Парэчча (рас.) на Глёбус Беларусі Архівавана 18 лютага 2009.