Перайсьці да зьместу

Радчыцк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радчыцк, трансьліт. Radčyck
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Столінскі
Сельсавет Радчыцкі
Першыя згадкі 1760
Часавы пас
Каардынаты 51°57′21″ пн. ш. 26°33′48″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 535 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1655
Паштовы індэкс 225525
Нумарны знак 1
Радчыцк на мапе Беларусі ±
Радчыцк
Радчыцк
Радчыцк
Радчыцк
Радчыцк
Радчыцк

Ра́дчыцк[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на поўнач ад шашы Р6, за 20 км на захад ад Століна. Радчыцк уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Радчыцкага сельсавету.

У летапісных крыніцах Радчыцк вядомы з 1390 року.

Млоцкімі, якім належала вёска, была пабудавана драўляная царква, але ў 1760 року згарэла. У тым жа року была адноўлена на сродкі прыхаджан. Пасьля Радчыцк перайшоў да Скірмунтаў. На сродкі Аляксандра Скірмунта замест папярэдняй, ужо струхнеўшай царквы ў 1841 року была ўзьведзена мураваная прыхадзкая царква.

У 1863 року адкрыта земскае народнае вучылішча. На 1886 рок — сяло, цэнтар воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. Меліся вінакурны завод і млын. Па перапісе 1897 року зьявіліся: школа царкоўнай граматы, хлебазапасная лаўка, піцейны дом.

  • XIX стагодзьдзе: 1886 рок — 66 двароў, 792 жыхары; 1897 рок — 176 двароў, 1128 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 рок — 246 двароў, 1329 жыхароў; 1921 рок — 274 двары, 1554 жыхары; 1939 рок — 470 двароў, 2373 жыхары; 1959 рок — 660 жыхароў; 1970 рок — 1233 жыхары; 1980 рок — 1025 жыхароў; 1999 — 689 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2002 рок — 277 двароў, 645 жыхароў; 2010 — 535 жыхароў

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Царква ў 1912 годзе
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 267
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Столінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 640 с.: іл. ISBN 985-6302-49-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Радчыцксховішча мультымэдыйных матэрыялаў