Скарпіён (сузор’е)
Выгляд
(Перанакіравана з «Скарпіён (сузор'е)»)
Скарпіён | |
Лацінская назва | Scorpius |
---|---|
· у родным склоне | Scorpii |
· скарот | Sco |
Простае ўзьняцьцё | 16,8875г |
Схіленьне | −30,7367° |
Квадрант | SQ3 |
Плошча | 497 кв. гр. (33-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 47 |
Зорак з плянэтамі | 14 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 13 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 3 |
Найярчэйшая зорка | Антарэс (α Sco) (0,96m) |
Найбліжэйшая зорка | Глізэ 682 (16,44 сьв. г., 5,04 пк) |
Аб’екты Мэсье | 4 |
Мэтэорныя патокі | Альфа-Скарпііды Амэга-Скарпііды |
Памежныя сузор’і | Стралец Зьмеядзержнік Шалі Воўк Навугольнік Ахвярнік Паўднёвая Карона |
Назіраецца ў шыротах паміж +40° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня. |
Скарпіён (па-лацінску: Scorpius, Sco) — задыякальнае сузор’е. Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак (у Юнікодзе ♏). Скарпіён ляжыць паміж Шалямі на захадзе і Стральцом на ўсходзе. Скарпіён — параўнальна вялікае сузор’е ў паўднёвай частцы нябеснай сфэры, у цэнтры Млечнага Шляху.
Найярчэйшай зоркай сузор’я зьяўляецца Антарэс (α Скарпіёна), што мае зорную велічыню 0,96m. Зь іншых адметнасьцяў у сузор’і Скарпіёна можна спаткаць зорную скупнасьць Матылёк і Скупнасьць Пталемэя.
|